УЛАСАЎ Аляксандр Мікітавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 40 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

46.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
36.4%UNITED STATES UNITED STATES
6.4%SWITZERLAND SWITZERLAND
3%AUSTRALIA AUSTRALIA
2.3%BELARUS BELARUS
1.2%GERMANY GERMANY
0.9%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
УЛАСАЎ Аляксандр Мікітавіч

УЛАСАЎ Аляксандр Мікітавіч

(16.08.1874,  г.Вілейка – 11.03.1941), беларускі грамадскі і культурны дзеяч, выдавец, публіцыст. Вучыўся ў Пінскім духоўным, Лібаўскім рэальных вучылішчах, у Рыжскім політэхнічным інстытуце (1899 – 1905). Адзін з арганізатараў Беларускай сацыялістычнай грамады, член яе ЦК, рэдактар-выдавец газет “Наша Доля” і “Наша Ніва”,часопіса “Саха”, краязнаўчага часопіса “Лучынка”, віленскага выдавецкага таварыства “Наша хата”. У Заходняй Беларусі сенатар польскага сейма. Супрацоўнічаў з Беларускім пасольскім клубам (1922). Кааптаваны ў склад Рады БНР (1918).  Арганізатар і адзін з кіраўнікоў ТБШ. У 1922 – 1929 гадах пад яго апякунствам дзейнічала Радашковіцкая беларуская гімназія імя Ф. Скарыны. Вітаў вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Вывучаў эканоміку Беларусі, аграрныя пытанні. 16.10.1939 г. арыштаваны органамі НКУС і асуджаны як “сацыяльна-небяспечны элемент” на 5 гадоў зняволення ў ППЛ. Высланы ў Сіблаг Навасібірскай вобласці (Расія). Памёр на этапе 11 сакавіка 1941 г. Рэабілітаваны ў 1961 г.

 

Мікола Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).

“Уласаў Аляксандр” З нізкі “Дзеячы Беларускага нацыянальнага Адраджэння”. 2005.

Кераміка, вашчэнне. 30х15 см.

 


Уладзімір Іванавіч Мелехаў (1954, Мінск).

Медаль Камітэту Ушанавання ”Аляксандр Уласаў.

За нацыянальную выдавецкую дзейнасць”. 2000.

Кераміка, вашчэнне. Дм – 8,5 см

 


Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Аляксандр Уласаў. Грамадскі і палітычны дзеяч, адзін з заснавальнікаў БСГ,

рэдактар газеты “Наша Ніва”. Сябар Беларускага пасольскага клуба”. 1994.

ДВП, алей. 40х30 см.