ЦВІКЕВІЧ Аляксандр Іванавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 287 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

50.6%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
25.1%UNITED STATES UNITED STATES
9.9%BELARUS BELARUS
3.1%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.6%CHINA CHINA
1.6%KUWAIT KUWAIT
1.3%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЦВІКЕВІЧ Аляксандр Іванавіч

ЦВІКЕВІЧ Аляксандр Іванавіч

(1883, г. Брэст – 30.12.1937),  беларускі палітычны дзеяч, гісторык, філосаф, публіцыст. Скончыў Пецярбургскі універсітэт (1912). Адзін з заснавальнікаў Беларускай народнай грамады ў Маскве (1917). У студзені 1918 г. у складзе беларускай дэлегацыі накіраваны на перагаворы па падрыхтоўцы Брэсцкага мірнага дагавору. Міністр замежных спраў ва ўрадзе БНР (1921–1923). Прэм’ер-міністр БНР (1923, у эміграцыі, Прага). З 1925 г. у Мінску.  Працаваў у Наркамаце фінансаў, сакратаром Інбелкульта, з 1929 г. у Інстытуце гісторыі Беларускай АН. Даследаваў праблемы нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння, фарміравання грамадска-палітычнай думкі на Беларусі, станаўлення і развіцця дзяржаўнасці і самасвядомасці беларускага народа. 14.06.1930 г. арыштаваны па справе “Саюза вызвалення Беларусі”, сасланы на 5 год у г. Перм (Расія). У 1935 г. тэрмін ссылкі падоўжаны на 2 гады. У 1937 г. зноў арыштаваны, 17.12.1937 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. 30.12.1937 г. расстраляны ў г. Мінску. Рэабілітаваны ў 1988 і 1989 гадах.

 

Мікола Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).

“Цвікевіч Алесь” З нізкі “Дзеячы нацыянальнага Адраджэння”. 2005.

Кераміка, вашчэнне. 30х15см.

 


Сямен Пятровіч Герус (1925 – 2000, Мінск).

“Аляксандр Цвікевіч”. 1993.

Папера, сангіна.  60х44см.