ЧАРВЯКОЎ Аляксандр Рыгоравіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 163 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

50.6%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
25.1%UNITED STATES UNITED STATES
9.9%BELARUS BELARUS
3.1%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.6%CHINA CHINA
1.6%KUWAIT KUWAIT
1.3%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЧАРВЯКОЎ Аляксандр Рыгоравіч

ЧАРВЯКОЎ Аляксандр Рыгоравіч

(08.03.1892, в. Дукора Пухавіцкага р-на – 16.06.1937),  савецкі дзяржаўны дзеяч, адзін з кіраўнікоў урада Савецкай Беларусі. Скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут (1915). Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (1917), удзельнік Усебеларускага з’езда 1917 г. Камісар Беларускага нацыянальнага камісарыята (1918). 01.01.1919 г. у ліку 5 членаў Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі падпісаў Маніфест аб абвяшчэнні БССР. З 1919 г. камісар асветы БССР, намеснік наркома асветы Літоўска-Беларускай ССР. У 1920 г. начальнік аддзела РВС Заходнягя фронту, старшыня Мінскага губернскага ВРК, ВРК БССР. У 1920 – 1924 гадах старшыня ЦВК і СНК БССР, з 1924 г. старшыня ЦВК БССР і сустаршыня ЦВК СССР. У выніку абвінавачванняў у антысавецкай і контррэвалюцыйнай дзейнасці  скончыў жыццё  самагубствам. Рэабілітаваны ў 1957 г.

 

Мікола Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).

“Чарвякоў Аляксандр” З нізкі “Дзеячы нацыянальнага Адраджэння”. 2005.

Кераміка, вашчэнне. 30х15см.

 


Анатоль Змітравіч Крывенка (1942. Мінск).

“Чарвякоў Аляксандр. Старшыня ЦВК БССР”. 1994.

ДВП, алей. 40х30см.