КАРАТЫНСКІ Вінцэсь

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 321 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАРАТЫНСКІ Вінцэсь

Аляксандравіч   (15.6.1831 — 7.2.1891)

 

Паэт, журналіст i перакладчык. Нарадзіўся ў в. Селішча Карэліцкага рна. Працаваў хатнім настаўнікам ка­ля Любчы (Навагрудскі рн), сакрата­ром У.Сыракомлі (з 1850). Друкавацца пачаў у 1856. У 1857—58 супрацоўнічаў у часопісе «Тека Wileсska» («Віленскі зборнік»), з 1860 — у газеце «Кйтіег Wileсski» («Віленскі веснік»). У 1862 з М.Лясковым падарожнічаў па Беларусі. 3 1866 супрацоўнік «Gazety Warszawskiej» («Варшаўская газета»), з 1886 — часопіса «Tygodnik ilustrowaпу» («Ілюстраваны штотыднёвік»). У розных перыядычных выданнях друкаваў артыкулы пра Беларусь: «Карціны з берагоў Нёмана», «Некалькі падрабязнасцей пра сям'ю, месца нараджэння i маладосць Адама Міцкевіча», «Канстанцін Тышкевіч» i інш. 3 беларускіх вершаў вядомы «Уставайма, братцы, да дзела, да дзела» i прысвечаны А.ВярыгуДарэўскаму «Далі богто, Арцім...». Аўтар элегіі «Туга на чу­жой старане» (нап.  1864), якая была пакладзена земляком паэта В.Клімовічам на музыку i стала папулярнай ся­род беларускай дэмакратычнай інтэлігенцыі. Мяркуюць, што К. адзін з аўтараў «Гутаркі старога дзеда» i «Гутаркі двух суседаў», надрукаваных напярэдадні паўстання 1863—64. У зборніку вершаў «Чым хата багата, тым рада» (1857) i паэме «Таміла» (1858), выдадзеных у Вільні на поль­скай мове, паказана жыццё беларускай вёскі. Мяркуюць, што паэма была напісана на беларускай мове, але зза немагчымасці надрукаваць яе на мове арыгінала перакладзена на польскую мову. У каментарыях да гэтай паэмы К. выклаў свае эстэтычныя погляды. Ён лічыў, што крыніцай мастацтва з'яўляецца грамадскае жыццё, a пісьменнік (мастак) сваёй чулай душой улоўлівае грамадскія думкі, пачуцці, ідэалы i ўвасабляе ix у мастацкіх творах. Мастак, на яго думку, мае права ідэалізаваць гісторыю свайго народа, зыходзячы з высакародных мэт: «Высакародная мэта з'яўляецца праўдзівай, a ўсё, што праўдзівае, тое прыгожае ў эстэтычным значэнні, тое можа быць прадметам мастацкага твора. Мастацт­ва павінна кіравацца праўдай, змагацца за справу праўды; змагацца за справу вялікай жывой праўды, у процілеглым выпадку яно як з'ява без мэты... стане абыякавым для грамадства. Доказам таму служыць гісторыя ўсёй псеўдакласічнай літаратуры i мноства юбілейных вершаў». Яшчэ К. робіць вывад пра несумяшчальнасць сапраўднай мастацкай творчасці з тэорыяй «мастацт­ва дзеля мастацтва». Толькі цацкі, лічыў К., робяцца для таго, каб імі гу­лял!, а творы мастацтва ствараюцца для перадачы дзейснай думкі. Творы мастацтва, сцвярджаў К., складаюцца з

2 элементаў: знешняй формы i ўнутранай сутнасці, зместу, які ў сваю чаргу падзяляецца на свядомае ўспрыняцце i інтуіцыю. «Творы мастацтва ёсць увасабленне творчай думкі, якая прымушае да дзейнасці свабоднай воляй чалавека, i таму яно, бясспрэчна, належыць яго духу. A калі належыць яго духу, то тым самым i ўсім яго састаўным i непадзельным часткам, значыць, таксама i сумленню. А сумленне — гэта толькі яшчэ не ўвасобленая тэндэнцыя».

К. — аўтар некалькіх зборнікаў вершаў для народа. У прадмове да аднаго

3 ix ён адзначаў, што прысвячае сваю працу «простым братам» (сялянам). У шэрагу яго вершаў прагучалі матывы, якія надалей сталі вельмі істотнымі ў беларускай паэзіі: патрыятызм «ліцвіна», «плаксівыя» ноты i абяцадне запець на вясёлы лад, калі над краінай заззяе сонца свабоды.

К. перакладаў на польскую мову творы Ж.П.Беранжэ, А.Пушкіна, М.Лермантава, Л.Талстога, Г.Гейнэ, выдаў збор твораў У.Сыракомлі (т. 1—10, 1872), з А.Плугам падрыхтаваў зб. «Выбранай паэзіі» У.Сыракомлі (т. 1 — 5, 1890).

 

Тв.: Творы. Мн., 1981.

Літ.: История белорусской дооктябрь­ской литературы. Мн., 1977; М а л ь д з i с А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969; Map х ель У.І. Творчасць Вінцэся Каратынскага ў ацэнцы сучаснікау i нашчадкаў // Белороссика: книговедение, источ­ники, библиогр. Мн., 1980.