КРАШЭЎСКІ (Kraszewski) Каятан

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 344 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КРАШЭЎСКІ (Kraszewski) Каятан

(11.3.1827—1.7.1896)

 

Пісьменнік, кампазітар, астраномаматар. Нарадзіўся ў в. Доўгае Пружанскага рна. Брат Ю.І.Крашэўскага. Скончыў Свіслацкую гімназію. У спадчынным (па маці) маёнтку ў Раманове на Падляшшы (цяпер Полынча) заснаваў астранамічную i метэаралагічную абсерваторыю, меў бібліятэку, у якой была значная колькасць старадрукаў, матэрыялы з архіва Сапегаў, кнігі па прыродазнаўстве, фізіцы, гісторыі, мастацкай літаратуры. К. сабраў значную колькасць гербаў,  польскіх хронік i інш.,   багаты  матэрыял  часоў  праўлення СЛ.Панятоўскага, поўны комп­лект   твораў   Ю.Крашэўскага.   Пісаў гістарычныя  аповесці,  мемуары,  абразкі «Брэсцкі канюшыц» (1875), «Патурчэнцы» (1895), «3 успамінаў кашталяніца» (1896) i інш., творы пра падзеі, якія адбываліся пераважна на Бела­русь Пісаў камедыі, вершы, займаўся музыкай, стварыў некалькі канцэртаў, санат i мініяцюр для фартэпіяна, у некаторых з ix выкарыстаў народныя матывы.  Пасля смерці К.  бібліятэка (каля 10 тыс. тамоў) засталася яго сы­ну Крыштофу, які ахвяраваў частку яе фондаў бібліятэцы імя Лапацінскага ў Любліне, архіўныя матэрыялы — Ягёлонскай бібліятэцы.