ШЧАКАЦІХІН Мікалай Мікалаевіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 76 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

94.4%UNITED STATES UNITED STATES
2.4%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
0.9%CHINA CHINA
0.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
0.2%BELARUS BELARUS
0.2%GERMANY GERMANY
0.1%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ШЧАКАЦІХІН Мікалай Мікалаевіч

ШЧАКАЦІХІН Мікалай Мікалаевіч

(1896–1940) – беларускі мастацтвазнавец, гісторык і тэарэтык мастацтва, педагог, адзін з заснавальнікаў беларускага савецкага мастацтвазнаўства. У 1914–1918 гадах вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. У 1918–1924 на навуковай працы. З 1921 г. у Мінску, працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, у Інбелкульце. 17 ліпеня 1930 арыштаваны, высланы ў Башкірскую АССР (Расія). З 1932 г. на гаспадарчай і выкладчыцкай рабоце. Даследаваў беларускую архітэктуру XVII–XVIII стагоддзяў, старажытныя беларускія гравюры, мастацтва кніг Францыска Скарыны, вывучаў творчасць масткоў І.Ахрэмчыка, А.Грубэ, У.Кудрэвіча, М.Філіповіча, стварыў навуковую канцэпцыю гісторыі беларускаага мастацтва, апісаў асноўныя кірункі яго развіцця і перыядызацыі. Аўтар кніг па мастацтвазнаўству Беларусі. Рукапісы слыннага вучонага захоўваюцца ў Эрмітажы.  Рэабілітаваны 30 студзеня 1956 г.

 

Аляксандр Міхайлавіч Фінскі (1953, Мінск).

Медаль Камітэта Ушанавання “Мікола Шчакаціхаін.

За братэрскае спрычыненне ў развіцці навукі і культуры Беларусі”.

Бронза, ліццё. Дм – 13 см.