Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 193 госцяў анлайнЭПІМАХ-ШЫПІЛА Браніслаў Ігнатавіч |
ЭПІМАХ-ШЫПІЛА Браніслаў Ігнатавіч (04.09.1859, в. Будзькаўшчына Полацкага р-на – 06.06.1934), дзеяч беларускай культуры, выдавец, фалькларыст, мовазнавец, літаратуразнавец. Кандыдат гісторыка-філалагічных навук (1887). Скончыў Пецярбургскі універсітэт (1885), працаваў у бібліятэцы універсітэта, выкладаў грэчаскую і лацінскую мовы ў ВНУ Пецярбурга. З 1925 г. рэдактар, у 1927 – 1929 гадах дырэктар камісіі Інбелкульта па складанні слоўніка жывой беларускай мовы. Збіраў матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі, фальклоры Беларусі. Склаў рукапісную хрэстаматыю з твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Ініцыятар стварэння беларускай выдавецкай суполкі “Загляне сонца і ў наша аконца”. Рэдактар зборніка Янкі Купалы “Жалейка”, збярог рукапісы твораў паэта 1906 – 1907 гадоў (апублікаваны ў 1929 – 1930). 18 ліпеня 1930 г. беспадстаўна арыштаваны і зняволены ў турму на 2 месяцы. Пасля вызвалення з турмы выехаў у Ленінград.
Мікола Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск). “Эпімах-Шыпіла Браніслаў” Кераміка, вашчэнне. 30х15 см.
Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск). “Браніслаў Эпімах-Шыпіла”. Заснавальнік выдавецкага таварыства “Загляне сонца і ў наша ваконца”. Дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння”. 1994. ДВП, алей. 40х30 см.
|