ЛЯЛЕВЕЛЬ (Lelewel) Іаахім

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 476 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЛЯЛЕВЕЛЬ (Lelewel) Іаахім

(22.3.1786—29.5.1861)

 

 

Гісторык, вучоны, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў Варшаве ў сям'і чыноўніка; яго маці Е.Шалюта паходзіла з Беларусі. У 1804—08 вучыўся ў Віленскім універсітэце. У 1815—18 намеснік прафесара гісторыі ў Віленскім, a ў 1819—21 намеснік прафесара бібліяграфіі ў Варшаўскім універсітэтах. У 1821 зноў вярнуўся ў Віленскі універсітэт на кафедру ўсеагульнай гісторыі. 3 гэтай нагоды А.Міцхевіч прысвяціў яму верш. У Віленскім універсітэце ён быў ідэйным натхняльнікам тайнага студэнцкага таварыства філаматаў, што аб'ядноўвала моладзь Беларусі,   Літвы   i   Польшчы.   Л.

адзін з заснавальнікаў i рэдактараў літаратурнагістарычнага часопіса «Туgodnik Wileriskb («Віленскі штотыднёвік»), у якім друкаваліся арыгінальныя творы ўраджэнцаў i жыхароў Беларусі {А.Адынца, А.Ходзькі, І.Храптовіча, Ф.Булгарына), беларускія фальклорнаэтнаграфічныя матэрыялы, у тым ліку «Вясельныя абрады вясковага ладу...» І.Шыдлоўскага. У 1824 у сувязі з працэсам філаматаў i філарэтаў Л. звольнены з Віленскага універсітэта i пераехаў у Варшаву, дзе ў 1825 уступіў у Патрыятычнае таварыства. Стаў папулярным за выступленні ў абарону;канстытуцыі i ліберальных прынцыпаў, у 1829 выбраны дэпутатам сойма. Як прызнаны ідэолаг вызваленчага руху, у час паўстання 1830—31 у Польшчы, на Беларусі i ў Літве ён быў старшынёй Патрыятычнага таварыства, уваходзіў у склад Часовага ўрада (у яго найбольш дэмакратычнае крыло). Л. — стваральнік дэвіза «За нашу i вашу свабоду!», з якім паўстанцы звярталіся да рускіх салдат, прыхільнік надзялення часткі сялян зямлёй, але характар сваёй кансерватыўнай палітыкі змяніць не здолеў. Пасля задушэння паўстання Л. пакінуў краіну. Царскі ўрад завочна прыгаварыў яго да шыбеніцы. Са снежня 1831 Л. у Парыжы, дзе ўзначаліў Нацыянальны польскі камітэт (так званы Лялевельскі), які аб'ядноўваў дэмакратычныя сілы эмігрантаў з Рэчы Паспалітай, наладзіў сувязі з карбанарыямі, членамі тайнага аднайменнага таварыства, якія змагаліся за нацыянальнае вызваленне i канстытуцыйны лад, а таксама з масонамі, на што звярнулі ўвагу французскія ўлады. За рэвалюцыйную дзейнасць, напісаную ім i надрукаваную камітэтам адозву «Да братоў рускіх», якая заклікала да сумеснай барацьбы супраць царызму, высланы з Францыі. 3 1833 Л. у Бруселі. Пасля заняпаду Лялевельскага камітэта спрабаваў (безвынікова) аб'яднаць усе эміграцыйныя дэмакратычныя трупы. Стаў ідэйным кіраўніком польскіх дэмакратычных арганізацый «Маладая Полынча», «Аб'яднанне». У 1845 ён сустракаўся з К.Марксам i Ф.Энгельсам, з 1847 быў актыўным удзельнікам інтэрнацыянальнай дэмакратычнай асацыяцыі, ра­бочей арганізацыі, створанай у Лондане найбольш рэвалюцыйнымі элемен­там! чартызму. Паступова ад удзелу ў палітычным   жыцці   адышоў,   аднак

 

Віленскі універсітэт. Зала І.Лялевеля.

 

заўседы падтрымліваў кантакты з польскімі i замежнымі дзеячамі дэмакратыі, у т.л. з А.І.Герцэнам.

Л. — заснавальнік рамантычнай школы ў польскай гістарыяграфіі. Ён прыйшоў да высновы, што гісторыя — летапіс народнага жыцця. На яго дум­ку, першапачатковым ладам славянства была сялянская абшчына. Лічыў, што перыядызацыя гісторыі Польшчы заснавана на этапах росквіту i заняпаду дэмакратыі. У сваіх творах ён паслядоўна падкрэсліваў ролю народных мае у гісторыі, даследаваў працэс запрыгоньвання польскага еялянства. Яго працы адметныя антыпрыгонніцкай накіраванасцю, варожасцю да нацыяналізму, клерыкалізму, выкрываюць i асуджаюць нацыянальны прыгнет беларускага i ўкраінскага народаў у феадальнай Рэчы Паспалітай. У сваіх лек­циях Л. глыбока аналізаваў мінулае Беларусі i Літвы. Непасрэдным яго вучнем быў беларускапольскі пісьменнік Ян Чачот. Разам з прафесарам Віленскага універсітэта І.Даніловічам вывучаў помнікі беларускалітоўскага права. У сваёй працы «Гісторыя Літвы i Русі аж да Люблінскай уніі з Польшчай 1569 года» (1839) побач з Вялікім Ноўгарадам Л. ставіў сярэдневяковую «рэспубліку» Полацка, пісаў пра ўсходнеславянскую культуру, пра вялікае значэнне старабеларускай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім, пра беларускіх выдаўцоў i грамадскіх дзеячаў Мамонічаў, пры доме якіх у 1574— 1623 у Вільні існавала друкарня, i Заблудаўскую друкарню, у якой выдадзены «Евангелле вучыцельнае» (1569) i «Псалтыр з Часаслоўцам» (1570). 3 пашанай ставіўся да Ф.Скарыны. Пры ўдзеле Л. ў Познані ў 1841 на белару­скай мове ўпершыню выдадзены Ста­тут Вялікага княства Літоўскага 1529. Шмат агульнага аб'ядноўвала Л. з беларускім славістам прафесарам Віленскага універсітэта М.К.Баброўскім. Перапісваўся ён з мінчанінам АМанюшкам (дзядзька кампазітара С.Манюшкі), мецэнатам М.П.Румянцавым, які жыў у Гомелі. У 1821 беларускі гісторык, археограф i мовазнавец І.І.Грыгаровіч пераклаў на рускую мову ўрывак з працы Л. пра польскага гісторыка М.Халеву. «Псторыю Поль­шчы» Л. на рускую мову перакладаў І.Савініч.

Глыбокія веды, вялікая эрудыцыя, шматлікія працы па палітычнай гісторыі Польшчы ca старажытнейшых часоў да 19 ст., даследаванні, прысвечаныя дапаможным навукам гісторыі (геаграфія гісторыі, нумізматыка), зрабілі Л. вядомым еўрапейскім вучоным. Аднак прапанову ўзначаліць ка­федру ў Брусельскім універсітэце ён не прыняў. У 1851 стаў членамкарэспандэнтам Літаратурнага таварыства ў Парыжы. Нягледзячы на абмежаванасць сістэмы поглядаў (перавага вырашальнай ролі ідэй, нацыянальных духоўных рыс гістарычнага лёсу нацыі, ідэалізацыя гістарычнага значэння шляхты), яго гістарычнасацыялагічныя погляды былі асновай фарміравання прагрэсіўнай грамадскай думкі рэвалюцыянераў 1820—60х гадоў, у тым ліку К.Каліноўскага, З.Серакоўскага i інш.

 

Тв.: Polska, dzieje i rzeczy jej. Т. 1—20. Warszawa, 1854—68; Dzieіa. T. 1—4, 6—8, 10. Warszawa, 1957—69; рус. пер. — У кн.: Избр. произв. прогрессивных польских мыслителей. М., 1956. Т. 2.

Літ.: Б а с е в и ч А.М. Иоахим Лелевель. М., 1961; Попков Б.С.Польский ученый и революционер Иоахим Лелевель: Русская проблематика и контакты. М., 1974; Кеневич С. Лелевель: Пер. с пол. М, 1970; К i с я л ё ў Г. Ён клікаў да свабоды // Кісялёў Г. Героі i музы. Мн., 1982; HlebKoszaсska Н., К о t wiczowna М. Bibliografia utworow Joachima Lelewela. Wrorlaw, 1952.

В.С.Семенякоў.