МАНЬКОЎСКІ Ігнат

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 208 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МАНЬКОЎСКІ Ігнат

Антонавіч [каля 1765— 30.12.1831 (11.1.1832)]

 

Публіцыст, асветнік, удзельнік літаратурнага жыцця на Віцебшчыне 1й трэці 19 ст. Нарадзіўся на Віцебшчыне. Паходзіў з беларускай шляхты. Ранні перыяд біяграфіі не вы­светлены. Ёсць звесткі, што юнацкія гады правёў у беднасці, вучыўся «ў езуітаў» (мабыць, у адным з езуіцкіх калегіумаў). Меў значныя здольнасці, пастаянна папаўняў свае веды i стаў паеўрапейску адукаваным чалавекам. У 1783 паступіў на службу ў адну з канцылярый усходняй Беларусі, праз 4 гады — у штат беларускага генералгубернатара перакладчыкам «па замежнай экспедыцыі». У 1793 прызначаны старшынёй дэпартамента Магілёўскага губернскага магістрата. Калі яму было за 30 гадоў, рамантычнае пачуццё звязала яго лёс з зусім юнай дачкой мясцовага вяльможы А.Макавецкага — Рахіль Антонаўнай. Ганарлівыя бацькі былі супраць яе шлюбу з бедным чыноўнікам. М. паехаў у Пецярбург з пісьмом сваёй абранніцы да цара, здолеў выклікаць прыхільнасць імператара Паўла I, які ўзяўся быць яго сватам i апекуном. Як вясельны падарунак паводле царскіх указаў М. атрымаў у 1797 у пажыццёвае ўладанне казённы маёнтак Буева пад Віцебскам, пазачарговы чын i даволі высокую пасаду саветніка ў Беларускім губернскім праўленні. Праз некаторы час набыў суседнюю з маёнткам вёску Мазалава i разумным гаспадараннем ператварыў яе ва ўзорны ма­ёнтак, які атрымаў назву Мілае. У 1799—1801 быў камянецпадольскім губернскім пракурорам на Украіне, по­тым на той жа пасадзе ў Віцебску. Па­мятным! былі для яго падзеі Айчыннай вайны 1812. Сын яго Антон, яшчэ падлетак, пайшоў добраахвотна ў армію з прывілеяванага пажскага корпуса. Пры падходзе французаў да Віцебска М. эвакуіраваўся з губернскімі ўстановамі ў глыб Расіі (Вялікія Лукі, Луга). Яго жонка на працягу ўсёй акупацыі заставалася ў Віцебску. Маёмасць ix, як i іншых землякоў, была разрабавана акупантамі. Вярнуўшыся ў вызвалены Віцебск, М. зза адсутнасці губернатара i віцэгубернатара ўзначаліў губер­нскую адміністрацыю, прыняў захады, каб хутчэй наладзіць жыццё ў спустошаным краі. У красавіку 1813 ён стаў віцебскім віцэгубернатарам. Пра вынікі акупацыі Віцебска М. расказаў у лісце ў рэдакцыю пецярбургскага часопіса «Сын Отечества», дзе асуджаў напалеонаўскую агрэсію i наогул усе захопніцкія войны, уславіў подзвіг расійскіх воінаў у барацьбе з ворагам. Як віцэгубернатар узяў пад сваю аба­рону герояў вайны — сялян в. Жарцы на Полаччыне, якіх праследавала жорсткая памешчыца. Пасля адстаўкі ў 1817 жыў у сваім маёнтку Мілае, займаўся гаспадаркай, літаратурай i навукамі. Поглядамі быў блізкі да дзеячаў Асветніцтва. У 1830 прыняў удзел у конкурсе, абвешчаным пецярбургскім Вольным эканамічным таварыствам, напісаў вялікі твор, які быў адзначаны медалём i надрукаваны ў часопісе та­варыства. У ім М. падсумаваў свой шматгадовы вопыт сельскага гаспадара i глыбокага знаўцы народнага жыцця, патрабаваў паляпшэння бытавых умоў сялянства, выказаў каштоўныя думкі па пытаннях сельскага будаўніцтва жывёлагадоўлі,   ветэрынарыі,   санітарыі, аховы прыроды i г.д. Гэты публіцыстычны дакумент быў накіраваны супраць кансерватызму i цемрашальства. М. — адзін з тых беларускіх дваранскіх інтэлігентаў, якія арыентаваліся на супольнасць гістарычнага ле­су Беларусі i Pacii, у яго творах шмат цікавых этнаграфічных назіранняў. Ён захапляўся жывым беларускім словам, папулярызаваў паэму «Энеіда навыварат», трэба думаць, сам пісаў пабеларуску, у сувязі з чым многія землякі i сучаснікі лічылі яго аўтарам белару­скай «Энеіды».

 

Літ.: Гарэцкі М. Беларуская «Энеіда» // Гарэцкі М. Псторыя беларускай літаратуры. Вільня, 1920; К i с я л ё ў Г. Манькоўскі // Кісялёў Г. Загадка белару­скай «Энеіды». Мн., 1971. Г.В.Кісялёў.