МАНЮШКА Дамінік

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 530 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.1%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МАНЮШКА Дамінік

(6.7.1788—26.9.1848)

 

Асветнік. Нарадзіўся на Міншчыне ў сям'і вайсковага суддзі Вялікага княства Літоўскага. Дваюрадны брат кампазітара С.Манюшкі. Пасля заканчэння Віленскага універсітэта атрымаў вучо­ную ступень доктара права. Прымаў удзел у вайне 1812. 3 1816 асеў на спадчынным маёнтку Радкаўшчызна ў Ігуменскім пав. Займаў пасаду ігуменскага падкаморага. Прымыкаў да масонскага руху: быў членам ложы «Паўночная паходня». Усё сваё жыццё М. прысвяціў паляпшэнню становішча сялян. Уласны маёнтак i зямельныя ўгоддзі ён аддаў у карыстанне сваім сялянам, пакінуўшы сабе толькі невялікі ўчастак. Кожны селянін атрымаў асобную сядзібу з ворнай зямлёй, лугам i дзялянкай лесу. М. заснаваў у павеце вучылішча, якое складалася з двух аддзяленняў — падрыхтоўчага i вышэйшай школы. У ix выкладалі за­кон Божы, славянскую, рускую i поль­скую мовы, арыфметыку, даваліся паняцці па тэхналогіі земляробства, па садаводстве, агранаміі, лесаводстве, пчалаводстве, пачатковыя звесткі з медыцыны, анатоміі i ветэрынарыі. Апрача таго, выкладалася каліграфія, чарчэнне, рукадзелле i розныя рамёствы. У вышэйшых класах найбольш здольным выхаванцам дадаткова выкладаліся геаграфія, гісторыя i каморніцтва. У 1824 у Радкаўшчызне быў заснаваны  канвікт  (асобы  пансіянат) для ўтрымання i выхавання сялянскіх дзяўчынак. Былі абсталяваны аптэка i лабараторыя, а для практычных заняткаў існавалі сады батанічны, пладовыя i агароднінны. Навучанне вялося на працягу 2 гадоў у асеннезімовы перыяд, a ўлетку выхаванкі праходзілі практыку ў садах вучылішча або на прысядзібных участках сваіх бацькоў. Выдаткі на ўтрыманне вучылішча i канвікта М. рабіў за кошт арэнднай платы, якую ён атрымліваў ад сялян за зямлю, а таксама са сваіх асабістых сродкаў. Не маючы дадатковых даходаў, ён вымушаны быў закласці маён­так. Вучылішча было закрыта ў 1838, жаночы пансіянат праіснаваў да 1853 дзякуючы матэрыяльнай дапамозе бра­та Ігната. У канцы жыцця М. пераехаў у Мінск, дзе i памёр. На яго магіле ў прадмесці Камароўкі ўдзячныя выхаванцы паставілі помнік з надпісам: «Ад верных сялян i падданых». Павод­ле сведчання гісторыка А.Кіркора, сяляне з Радкаўшчызны вылучаліся дасведчанасцю, сумленнасцю, працавітасцю, высокай маральнасцю i з вялікай павагай ставіліся да памяці М.

Літ.: Живописная Россия...: Литовское и Белорусское Полесье. Репринт, изд. 1882 г. Мн., 1993. С. 325. Г.А.Маслыка.