МАНЮШКА Станіслаў

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 496 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МАНЮШКА Станіслаў

(5.5.1819—4.6.1872)

 

 

Кампазітар, дырыжор i педагог; класік польскай i беларускай вакальнай лірыкі, стваральнік нацыянальнай класічнай оперы. Нарадзіўся ў фальварку Убель Ігуменскага павета Мінскай губ.

 

Варшава. Оперны тэатр.

 

(цяпер Чэрвеньскі раён) у шляхецкай сям'і. Пачатковую адукацыю атрымаў дома, музычную — у Мінскай музычнай школе &.Стафановіча. 18 гадоў (з 1840 да 1858) працаваў арганістам i дырыжорам у Вільні, а з 1858 i да канца жыцця — дырыжорам опернага тэатра ў Варшаве, з 1864 таксама прафе­сар Музычнага інстытута. Стварэнне першых вадэвіляў, музычных камедый i камічных опер М. звязана з Беларуссю. У 1834 мінскімі аматарамі пастаўлены адзін з першых яго музычных твораў «Канторскія служачыя»; у 1841 у Гродне, a ў 1843 у Мінску паказаны аднаактовы жарт «Латарэя» (лібрэта КорвінМілеўскага). На лібрэта В.ДунінаМарцінкевіча  ім  напісаны  «Рэк­руцкі набор» (з К.Кжыжаноўскім; пастаўлена ў 1841 у Мінску), «Спаборніцтва музыкаў», «Чарадзейная вада» (спектакль у Мінску ставіўся 21 раз), «Ідылія» («Сялянка», з К.Кжыжаноўскім; пастаўлена ў 1852 у Мінску; у 1853—55 ставілася ў Бабруйску, Слуцку, Нясвіжы, Глуску i інш.). Прэм'ера камічнай оперы «Ідылія» адбылася 9.2.1852 у Мінскім гарадскім тэатры. Дзякуючы выкарыстанню ў лібрэта беларускай мовы (побач з польскай) i апоры на беларускі фальклор гэтая падзея стала значнай вяхой у гісторыі беларускай музычнай культуры. Упершыню з беларускай тэатральнай сцэны гучалі нацыянальныя мелодыі, прымаўкі i прыказкі. Гэта была не проста творчая смеласць драматурга i кампазітара, якія адважыліся ва ўмовах знявагі да ўсяго беларускага адкрыта заявіць пра свае сімпатыі, а глыбока прадуманая i свядомая акцыя, што адлюстроўвала творчыя, грамадзянскія i ідэйныя пазіцыі аўтараў. Трэба было мець немалую мужнасць, каб у часы Мікалая I так гаварыць аб іірыгонніцтве, як у «Ідыліі» В.ДунінаМарцінкевіча i М. Наогул у творчасці гэтых абодвух аўтараў тэма сацыяльнай няроўнасці заўсёды была ў ліку найважнейшых. Дэмакратычная накіраванасць ix твораў часта служыла прычынай прыдзірак цэнзуры, затрымкі ці забароны выданняў. Ix по

________

 

Убельская сядзіба. Гра­вюра. 1872.

 

гляды не заўсёды падтрымлівалі i блізкія сябры. Нават У.Сыракомля, які хваліў ДунінаМарцінкевіча за тое, што ён «першы адважыўся стварыць вялікі твор на нашай народнай гаворцы», лічыў яго творы «залішне вост­рым!», а вядомы варшаўскі музычны крытык Ю.Сікорскі неаднойчы дакараў М. за сацыяльна завостраныя сюжэты, якія надавалі музыцы «непажаданы характар». Спецыялісты папракалі кампазітара i за дэмакратызм яго светапогляду, за цягу да народных крыніц. Ва ўяўленні М. ўсё бяспраўнае i прыгнечанае ўвасаблялася ў вобразах беларускіх сялян. Яго біёграф сцвярджаў: нават працуючы над операй Шарыя», прысвечанай жыццю ніжэйшай касты індыйскага насельніцтва, М. «індускіх парыяў... у думках бачыў апранутымі ў беларускія порткі». Светапогляд М. сфарміраваўся ўжо ў юнацкія гады, што прайшлі на Беларусі. 3 дзяцінства ён бачыў страшэнную сацыяльную несправядлівасць у адносінах паноў да сялян. Таленавітых i сціплых людзей з народа М. паважаў куды болын, чым фанабэрыстую шляхту, якая мерала чалавечыя якасці велічынёй маёнтка ці старажытнасцю радаводу. 3 малых гадоў будучы кампазітар адчуў хараство i прывабнасць беларускага фальклору, асабліва бела­рускай песні. Таму беларускі каларыт дамінуе  амаль  ва  ўсіх  яго  творах.

асабліва ранніх. У прадмове да 1га выпуску «Хатняга спеўніка» (1844) М. паведамляў, што змясціў у ім «песні прынёманскіх вёсак... у гэтых паэтычных творах найярчэй праявіўся нацыянальны характар i мясцовы каларыт», а «тое, што ёсць у ёй народнага, нацыянальнага, мясцовага, што з'яўляецца водгаласам нашых дзіцячых успамінаў, ніколі не перастае падабацца жыхарам той зямлі, на якой яны нарадзіліся i выраслі». У больш познія гады М. шчодра чэрпаў з крыніцы беларускай народнай творчасці. Так, у оперы «Фліс» («Плытагоны», 1858) Р.Шырма адзначыў «такое багащде песенных i танцавальных народных інтанацый, што часам ствараецца ўражанне, што ты дзесьці пад Слуцкам ці каля Мінска прысутнічаеш на народным свяце».

На працягу ўсяго жыцця М. падтрымліваў цесную сувязь з беларускімі музыкантамі, аказваў ім самую разнастайную падтрымку ў творчай дзей­насць Ён сам быў настаўнікам ігры на фартапіяна мінскай піяністкі І.Горват, пасылаў розным выдаўцам, у т.л. Ф.Лісту, творы Ф.Міладоўскага пісаў артыкулы пра сваіх суайчыннікаў — мінскага фартэпіяннага i арганнага майстра І.Бяляўскага, гродзенскую скрыпачку Т.Юзафовіч, рэцэнзаваў ix працы, у прыватнасці кнігу Н.Орды «Граматыка музыкі», памагаў набыць музычную адукацыю Каміле Марцінке

 

 

 

Смілавіцкая сядзіба.


віч, скрыпачцы Б.Крыгер, наладжваў ix канцэрты. М. рэгулярна дасылаў у Мінск Д.Стафановічу i Ф.Міладоўскаму экзэмпляры сваіх твораў.

Са сталых яго опер найбольш папулярныя «Галька»  (1847, пастаўлена ў

1854, 2я рэдакцыя — у 1859), адметная вострынёй сацыяльнакрытычнага кірунку. У Мінску яна ўпершыню па­ста ўлена ў 1856; а праз 120 гадоў (1875) зноў пастаўлена на сцэне Дзяржаўнага тэатра оперы i балета Бела­русь У ліку найбольш значных яго опер: «Графіня» (1859), «Вербум нобіле» («Слова гонару», 1860), «Парыя» (1869), «Страшны двор» (1865). Апош

няя опера ў 1952 упершыню ў СССР пастаўлена Дзяржаўным тэатрам опе­ры i балета Беларусі ў перакладзе на беларускую мову М.Танка. Ён аўтар больш як 300 сольных песень, што ўвайшлі ў 12 «Хатніх спеўнікаў», у ix ліку 12 песень напісаны на вершы Я.Чачота; кантаты «Крымскія санеты» на словы А.Міцкевіча. Вытокі музыч­най творчасці М. ў польскім i беларускім фальклоры.

 

Літ.: Станислав Монюшко: Сб. ст. М.; Л., 1952; Рудзинский В. Монюшко: Пер. з пол. М., 1960; Яго ж . Монюшко и его связи с русской культурой // Рус­скопольские музыкальные связи. М., 1963; Мальдзіс A. Станіслаў Манюшка // Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969; Смольский Б.С. Белорус­ский музыкальный театр. Мн., 1963. С. 52—63; Б р а в е р Л. Продкі i сваякі Манюшкі // Маладосць. 1967. №9; Фукс М. Манюшка на Беларусь Пер. з пол. // По­лымя. 1967. №6. І.П.Хаўратовіч.