МАРАЛЁЎСКІ Юзаф

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 194 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.3%UNITED STATES UNITED STATES
26.5%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.3%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.9%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МАРАЛЁЎСКІ Юзаф

(5.3.1777—12.8.1845)

 

Паэт, педагог. Нарадзіўся ў г. Гарадок Віцебскай вобл, (паводле інш. звестак — каля Оршы). Пісаў на поль­скай, лацінскай, рускай мовах. У 1790 скончыў клас рыторыкі ў езуіцкай калегіі ў Оршы, вывучаў французскую мову ў Полацкай езуіцкай калегіі, лацінскую i польскую літаратуры — у Оршы. 3 1794 настаўнік у езуіцкіх калегіях у Мсціславе, Магілёве, Полацку. Быў выхавацелем у езуіцкім пансіёне ў Пецярбургу (1806—10), працаваў у настаўніцкай семінарыі i загадваў манастырскай бібліятэкай у Оршы (1810— 14). Сакратар ордэна езуітаў белару­скай правінцыі (1814—16), кіраўнік Полацкай акадэміі (1816—18). У 1818 пераехаў на Валынь. Друкаваўся ў час. «Miesie,cznik Poіockb («Полацкі штомесячнік»), «Вестник Европы». Твор­часць М. выяўляла характэрныя рысы літаратуры часоў переходу ад класіцызму да рамантызму. Адначасова з класіцыстычнымі трэнамі, элегіямі, эпіграмамі, панегірыкамі, наследаваннямі Гарацыю пісаў у перадрамантычным стылі лірычныя песні, у якіх з агульнагуманістычных i хрысціянскіх пазіцый разважаў аб выхаваўчым значэнні паэзіі, выказваў замілаванне да прыроды i роднага краю. Тв.: Wiersze. Wroclaw etc, 1983.

У.І.Мархель.