Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 136 госцяў анлайнМАРКЕВІЧ Арсен |
Іванавіч [30.3(12.4). 1855—1942]
Літаратуразнавец, педагог, гісторыкславіст. Нарадзіўся ў Брэсце. Скончыўшы гістарычнафілалагічны факультэт Варшаўскага універсітэта (1876), выкладаў рускую мову i літаратуру ў гімназіях Хелма i Шаўляя (1876—83). 3 1883 жыў у Сімферопалі, выкладаў у гімназіі, з 1887 быў супрацоўнікам, а пазней старшынёй Таўрычаскай вучонай архіўнай камісіі. У 1884 падарожнічаў у Грэцыю, Палесціну, Егіпет, Турцыю. Яшчэ студэнтам падрыхтаваў першую ў славяназнаўчай літаратуры манаграфію «Юрый Крыжаніч i яго літаратурная дзейнасць» (Варшава, 1876), у якой выкарыстаў усе апублікаваныя да таго часу звесткі пра жыццё i дзейнасць славянскага вучонага. У нарысе «Святыя Кірыл i Мяфодзій, ix жыццё, дзейнасць, заслугі» (Сімферопаль, 1885) у духу афіцыйнага славянафільства апісаў жыццё i асветніцкую дзейнасць гэтых асветнікаў. Некалькі артыкулаў i нарысаў М. прысвяціў знаходжанню ў Крыме А.С.Пушкіна, В.А.Жукоўскага, М.В.Гогаля, П.А.Вяземскага; склаў бібліяграфію літаратуры пра Крым «Таўрыка» (Изв. Таврической уч. архивной комиссии. 1894. №20; 1898. №28; 1902. №32 33). 3 1918 працаваў дацэнтам, потым прафесарам кафедры тісторыі Крыма Таўрычаскага універсітэта, быў супрацоўнікам Крымскага Цэнтральнага архіва, з 1923 — старшыня Таўрычаскага таварыства гісторыі, археалогіі i этнаграфіі.
Літ.: К столетию со дня рождения А.И.Маркевича // Вестн. древней истории. 1955. №4. |