МАРЦІНОЎСКІ Антон

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 442 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МАРЦІНОЎСКІ Антон

(10.7.1781—3.1.1855)

 

Выдавец, публіцыст. Нарадзіўся ў мяст.   Радашковічы   Маладзечанскага рна. Скончыў Мінскую гімназію, Віленскі унт (1807). Адзін з арганізатараў i актыўных членаў Віленскага друкарскага таварыства, а такса­ма літаратурнаграмадскага таварыства шубраўцаў, якое аб'ядноўвала ўраджэнцаў i жыхароў Беларусі i Літвы i мела на мэце маральнае ўдасканаленне людзей праз дасціпнае высмеивание розных грамадскіх i асабістых заган. Члены таварыства выказваліся за прыватныя рэформы, грамадскую роўнасць людзей, выступалі супраць невуцтва, цемрашальства, забабонаў, шляхецкіх нораваў, лічылі, што пашырэннем асветы можна ўплываць на паляпшэнне становішча прыгонных ся­лян. У 1816—22 рэдагаваў друкаваны орган шубраўцаў сатырычны часопіс «Wiadomoњci brukowe» («Вулічныя навіны»), у 1817—39 рэдактарвыдавец газ. «Кйгіег Litewski» («Літоўскі веснік»), у 1819—30 — першага на Беларусі i ў Літве навуковалітаратурнага часопіса «Dziennik Wileсski» («Віленскі дзённік»). У 1817 заснаваў у Вільні друкарню, дзе выдаў каля 400 назваў кніг па розных галінах ведаў, у т.л. «Летапісец Літвы i хроніку рускую» ў апрацоўцы І.Даніловіча (1827), «Гісторыю літоўскага народа» Т.Нарбута (т. 1—9,   1835—41),   творы   І.Красіцкага.

Ф.Хнязьнша, І.Легатовіча i інш. Аўтар прац па педагогіцы, антыпрыгонніцкай сатыры «Машына для біцця хлопаў» (пад псеўд. П а т э л е , 1817), дзе паказаў бяспраўнае становішча прыгонных сялян; мемуараў (зберагліся ў Р.Зямкевіча, загінулі ў 2ю сусветную вайну). Адзін са складальнікаў «Збору старажытных грамат гарадоў: Вільні, Коўна, Трокаў...» (ч. 1—2, 1843). Мяр­куюць, што ў 1812 ён пісаў на бел. мо­ве адозвы для сялян супраць памешчыкаў.

 

Літ.: Ш у л ь к и н а Г. Виленское типо­графическое общество // Науч. тр. вы­сших учебных заведений Лит. ССР: Вопр. библиотековедения и библиогр. Вильнюс, 1962. Т. 2.