МІКУЦКІ Станіслаў

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 65 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МІКУЦКІ Станіслаў

Паўлавіч [26.10(7.11). 1814— 25.8(6.9) 1890]

Філолаг, славяназнавец, педагог. Нарадзіўся на Беласточчыне ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння павятовага вучылішча (1830) быў на вайсковай службе (1838—42), потым жыў у вёсцы, дапамагаў бацькам па гаспадарцы. У 1845 атрымаў пасведчанне настаўніка i на працягу некалькіх гадоў даваў прыватныя ўрокі. Не маючы сродкаў, каб працягваць адукацыю, самастойна вывучаў мовы i рыхтаваўся да паступлення ва універсітэт. Неаднаразова падаваў прашэнне аб прыёме ў Маскоўскі універсітэт i ў 1847 быў залічаны на гістырокафілалагічны факультэт. Яшчэ студэнтам падрыхтаваў шэраг прац па параўнальным мовазнаўстве, частку з якіх паслаў на рэцэнзаванне І.Й.Шафарыку. Натхнёны яго падтрымкай, М. яшчэ з болыпай зацікаўленасцю пачаў займацца вывучэннем славянскіх i інш. моў. Пасля заканчэння універсітэта (1851) пакінуты ў ім для падрыхтоўкі магістэрскай дысертацыі. У 1850я гады па заданні Акадэміі навук падарожнічаў па Літве i Беларусі, збіраў матэрыялы для беларускага i літоўскага слоўніка. 3 1863 працаваў у Варшаўскай бібліятэцы. У 1873—88 дацэнт на кафедры параўнальнага мовазнаўства Варшаўскага універсітэта, выкладаў славянскае мовазнаўства. Галоўным кірункам навуковай дзейнасці М. было вывучэнне літоўскай i славянскіх моў у параўнанні з іншымі індаеўрапейскімі мовамі. Шмат каштоўнага фактычнага матэрыялу i цікавых назіранняў у яго «Справаздачах...» (1853— 56, вынік паездкі па Літве i Беларусі), за якія Маскоўскі універсітэт у 1878 прысудзіў яму ганаровы дыплом доктара параўнальнага мовазнаўства. М. збіраў таксама беларускі фальклор, апублікаваў «Беларускія песні i за­гадку запісаныя ў Віцебскай губерні ў маёнтку Зябкі Дрысенскага павета» (1853). З'яўляецца аўтарам працы «Беларускія словы» (1854).

Л im.: Ягич И.В. История славянской филологии. Спб., 1910; Г у л i ц к i М. Бе­ларуси слоўнік Станіслава Мікуцкага // Полымя. 1971. №8.