МІЛАДОУСКІ Фларыян

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 58 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.9%CHINA CHINA
5.9%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.6%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.1%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МІЛАДОУСКІ Фларыян

Станіслаў (4.5.1819—8.7.1889)

 

Кампазітар,   піяніст,   педагог.   Нарадзіўся ў Мінску. Бацька яго паходзіў са старажытнага шляхецкага роду, што некалі валодаў маёнткам Навадворкі ў Навагрудскім павеце. 3 часам Міладоўскія збяднелі, пераехалі ў Мінск, дзе бацька Фларыяна даваў урокі музыкі. У доме  Міладоўскіх  часта  наладжваліся музычныя вечары, на якія ахвотна збіраліся аматары музыкі. Пачатковую музычную адукацыю атрымаў у бацькі, потым вучыўся ў Вільні (у Ф.Цібэ), Мінску (у Д.Спшфанові'ча), Берліне, Вене. У 1829 у Вільні адбыўся першы канцэрт 10гадовага Фларыяна i меў вялікі поспех. У гэты час М. ўжо напісаў шэраг мазурак, вальсаў, паланэзаў. У пач. 1830х гадоў з поспехам прайшлі яго сольныя выступленні ў Мінску, Слуцку, Вільні i інш. гарадах. Яго імя стала вядома за межамі Беларусі.   У   1836  па   запрашэнні  графа ь.Тышкевіча ён вучыў музыцы дачок графа ў маёнтку Чырвоны Двор пад Коўнам  i  адначасова  займаў пасаду дырыжора сімфанічнага аркестра. За кароткі час пад яго кіраўніцтвам гэты аркестр стаў адным з лепшых прыват

 

«Паланез» Ф.Міладоўскага. Тытульны ліст.

 

 

Зборнік «Польскія леем» Ф.Міладоўскага (тытульны ліст). 1840.

 

ных аркестраў Еўропы. У Чырвоным Двары М. творча працаваў да 1841, по­тым па парадзе С.Манюшкі паехаў у Берлін, каб завяршыць сваю музычную адукацыю. Там меў асабісты кантакт з Ф.Мендэльсонам, Ф.Лістам, які ўключыў «Экспромт» М. ў складзены ім зборнік «Das Pianoforte». Праз 2 гады М. вярнуўся ў Чырвоны Двор i зноў стаў кіраваць аркестрам. Пасля смерці ўладальніка Чырвонага Двара аркестр быў распушчаны, а М. па запрашэнні С.Манюшкі ў 1851 пераехаў у Вільню. У 1855 ён разам з сям'ёй пераехаў на сталае жыхарства ў маёнтак Мацкі, што на Міншчыне. Адначасова з кампазітарскай творчасцю (аперэта «Канкурэнты») у Мацках М. займаўся i літаратурнай дзейнасцю. У 1857—60 рэгулярна пісаў артыкулы для поль­скага музычнага часопіса «Ruch Muzyczny» («Музычны рух») па праблемах развіцця музычнай культуры Бе­ларусь Літвы, Польшчы. Сярод твораў М., акрамя «Канкурэнтаў» [пастаўлены 12(24).2.1861 у Мінску, дырыжыраваў аўтар], 2 месы, «Магніфікат», смыковы квартэт, 3 фартэпіянныя трыо, 2 сена­ты для фартэпіяна ў 4 рукі, песні, мазуркі, паланезы, накцюрны, багатэлі, выдадзеныя ў Парыжы, Вене, Варшаве, Мінску («Паланез на 4 рукі для Міхася i Іяасі», урыўкі з «Канкурэнтаў», зб. «Польскія песні») i Вільні. У 1862 М. эмігрыраваў у Францыю i пасяліўся ў Метцы. 5 гадоў выкладаў ігру на фартэпіяна ў вышэйшай музычнай школе ў СанКлеменце. Апошнія гады жыў у Нансі, потым у Бардо, дзе i памёр. M. належаў да той часткі мастацкай інтэлігенцыі, якая закладвала асновы бела­рускай музычнай культуры, спрыяла ўзнікненню i пашырэнню на Беларусі музычнага прафесіяналізму.

 

Літ.: Ахвердава А. Фларыян Міладоўскі // Помнікі гісторыі i культуры Бе­ларусь 1980.  №3. В.В.Краснова.