МУРЗАКЕВІЧ Мікалай

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 465 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МУРЗАКЕВІЧ Мікалай

Нічыпаравіч (1806—83)

 

Гісторык, археолаг, асветнік. Нарадзіўся ў Смаленску ў сям'i царкоўнага дзеяча беларускага паходжання Н.А. Мурзакевіча. Выхоўваўся ў Смаленскай духоўнай семінарыі, потым вучыўся на маральнапалітычным аддзяленні Маскоўскага універсітэта, слухаў лекцыі М.Т.Качаноўскага i М.П.Пагодзіна. Быў прафесарам рускай гісторыі, потым дырэктарам Рышыльёўскага ліцэя ў Адэсе. У час паездак па паўднёвай Расіі вывучаў яе гісторыю, археалогію i этнаграфію, рабіў раскопкі i пошукі ў мясцовых архівах. Да ліку яго знаходак адносяцца пскоўская судная грамата (выдадзена ў 1847 i 1869), арыгіналы лістоў царэвіча Аляксея Пятровіча (выдадзены ў 1849), некалькі варыянтаў «Рускай праўды» i інш. М. быў заснавальнікам, сакратаром i віцэпрэзідэнтам адэскага таварыства гісторыі i старажытнасцей расійскіх, членам многіх айчынных i замежных таварыстваў i акадэмій. Вывучаў нацыянальнаасветніцкі рух у Балгарыі, быў адным з першых настаўнікаў балгарскіх выхаванцаў у Рышыльёўскім ліцэі i гімназіі пры ліцэі. Навуковапедагагічная дзейнасць М. мела важнае значэнне для развіцця балгарскай асветы. У «Запісках» тава­рыства, што выходзілі пад яго рэдакцыяй, змясціў каля 130 артыкулаў па нумізматыцы, гісторыі i археалогіі, друкаваўся i ў іншых перыядычных выданнях. Аўтар прац «Геаграфічная карта старажытных элінскіх паселішчаў на берагах Чорнага i Азоўскага мораў» (1836), «Гісторыя генуэзскіх паселішчаў у Крыме» (1837) i інш. Цікавая яго перапіска з М.П.Пагодзіным, М.С.Варанцовым i інш. Памер i пахаваны ў Адэсе.

Рэлігійны дзеяч, гісторык. Паходзіў з Беларусі. Бацька М.Н.Мурэакевіча. Працаваў свяшчэннікам у г. Смаленску. Вывучаў даўніну Смаленска i наваколляў. Аўтар «Гісторыі губернскага г. Смаленска ад старажытных часоў да 1804 г.» (Смаленск, 1804). У 1877 у Пецярбургу надрукавана яго біяграфія пад назвай «Гісторык г. Смаленска» з дадаткам дзённіка М. i яго лістоў.