МЫСАЎСКОЙ Міхаіл

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 499 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МЫСАЎСКОЙ Міхаіл

Паўлавіч (псеўд. М.Ржевусскйй, М.Ольшанский, М.П., М.М., Петр   Чёрный; 1856—?)

 

Расійскі журналіст, публіцыст i крытык. Нарадзіўся ў Саратаўскай губ. ў сялянскай сям'і. Працаваў чорнарабочым гомельскіх чыгуначных майстэрняў, служыў у арміі. Пасля дэмабілізацыі быў рабочым на дрывяных складах, канторшчыкам, лінейным наглядчыкам, памочнікам начальніка матэрыяльнай службы ЛібаваРоменскай чыгункі. Сведчанні пра школьную адукацыю не выяўлены. У 1886—1902 супрацоўнічаў у газ. «Минский лис­ток». У чэрвені 1902 выкупіў у І.П.Фацінскага права на выданне гэтай газеты. Адказваючы на ананімныя абвінавачванні ў адрас выдаўца i рэдактара «Минского листка», М. паслаў у Галоўнае ўпраўленне па справах друку сведчанне былога рэдактара Фацінскага пра свой ранейшы ўдзел у рэдагаванні газеты, а таксама пасведчанне папячыцеля Віленскай навучальнай акруті на права публічнага чытання лекцый, у т.л. па гісторыі заходнееўрапейскай i рускай літаратуры. Пра сябе ён пісаў, што «хоць i не атрымаў вышэйшай школьнай адукацыі, аднак набыў яе самастойна».

У кастрычніку 1902 М. ператварыў «Минский листок» у новую газету «Се­вероЗападный край» ліберальнодэмакратычнага кірунку, якую ў 1904—05 выкарыстоўвалі сацыялдэмакраты для прапаганды марксісцкіх сацыяльнапалітычных ідэй. 15.5.1905 на старонках газеты з'явіўся праграмны беларускі верш «Мужык» — першы друкаваны твор Яккі Купалы. Губернскія ўлады   некалькі   разоў   папярэджвалі рэдактара, што адхіляць яго ад рэдагавання газеты, калі яна i надалей будзе прытрымлівацца «шкоднага кірунку». У чэрвені 1905 выхад «СевероЗапад­ного края» быў прыпынены рашэннем міністра ўнутраных спраў, a ў ліпені 1905 М. быў арыштаваны i сасланы ў Архангельскую губ. У выніку рэвалюцыйнага руху i Маніфеста імператара Мікалая II «Аб удасканаленні дзяржаўнага парадку» газ. «СевероЗапад­ный край» была адноўлена, а яе рэдактар пасля амністыі ў лістападзе 1905 вярнуўся ў Мінск i ўступіў у Мінскую арганізацыю РСДРП. Аднак у снежні гэтага ж года газета зноў забаронена на аснове правіл «аб надзвычайнай ахове», i М., каб пазбегнуць арышту, тайна выехаў з Мінска. Паводле сведчання І.Ф.Масанава, у 1913 М. супрацоўнічаў у газ. «Голос Москвы» i «Мо­сковское утро». Далейшы яго лес невядомы.

М. — аўтар шматлікіх артыкулаў у газ. «Минский листок» за 1902 («Фак­ты i думкі», 11—20 ліп.; «Мастакграмадзянін», 23 ліп.; «Праўда» ў адлюстраванні М.Горкага», 31 ліп.; «Часопісны агляд», 1 жн. i інш.), «СевероЗападный край» за 1902 (перадавіцы i часопісныя агляды, цыкл арт. «Факты i думкі», «Сімвалізм i мастацтва», 5 ліст. i інш.), аглядаў пад назвай «Штрыхі» i дакладаў на літаратурных вечарах Мінскага таварыства прыгожых мастацтваў («Эдгар По як пачынальнік сучаснага сімвалізму i новых літаратурных плыняў», «Літаратурная гутарка» i інш.). У гэтых выступлениях раскрыўся яго талент папулярызатара рускай літаратуры, асветнікадэмакрата i крытыка фармалізму ў мастацкай культуры пач. 20 ст. У эстэтыцы i літаратуразнаўстве М. — прыхільнік эвалюцыйнай тэорыі, паводле якой «мастацкая творчасць заўсёды служыць выражэннем духоўных запатрабаванняў чалавека ў яго сацыяльным i духоўным асабістым жыцці; таму зразумела, што ў меру эвалюцыі чалавецтва эвалюцыяніруе i сама гэта твор­часць» («Минский листок», 18.12.1901). Гэта асабліва адчувалася ў пачатку нашага стагоддзя, калі, паводле М., «тое, што яшчэ нядаўна трактавалася толькі ў сацыяльных медыцынскіх творах як пачварная фізіялагічная з'ява, цяпер паказваецца ў мастацкай літаратуры з бляскам дэкадэнцкага адлюстравання...» («СевероЗападный край», 2.11.1902). Барацьбу розных плыняў у мастацтве разглядаў у рэфератах, падводзячы вынікі дыскусій у Мінскім таварыстве аматараў прыгожых мастацтваў, адным з арганізатараў i кіраўнікоў якога ён быў. На старонках мінскіх перыядычных выданняў пісаў пра творчасць А.Пушкіна, М.Някрасава, М.Горкага, Л.Андрэева, скульптара М.Антакольскага. Аўтар нарысаў i апавяданнаў пад назвай «У няволі» (1905).

Літ.: К о н а н У.М. Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917—1934 гг.). Мн., 1968. С. 18—24; Яго ж. Проблемы ис­кусства и эстетики в общественной мысли Белоруссии начала XX в. Мн., 1985. С. 15—23; Р о ж и н Н.В. Газета «СевероЗа­падный край»: Очерк обществ.полит., филос. и эстет, позиции, 1902—1905 гг. Мн., 1970. С. 4—7, 29, 102—103, 109—110, 139; Александровіч С.Х. Пуцявіны роднага слова: Прабл. развіцця бел. літ. i друку другой паловы XIX — пач. XX ст. Мн., 1971. С. 167—173; Дорошевич Э ., К о н о и В . Очерк истории эстети­ческой мысли Белоруссии. М., 1972. С. 212—250. У.М.Конан.