МЯРЖЫНСКІ Сяргей

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 306 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МЯРЖЫНСКІ Сяргей

Канстанцінавіч (1870 — 29.3.1901)

 

Дзеяч рэвалюцыйнага руху, адзін з першых марксістаў на Беларусь Нарадзіўся ў Мінску ў сям'і чыгуначнага служачага, двараніна з Ігуменскага павета. Скончыўшы рэальнае вучылішча ў Мінску, у 1891—95 вучыўся ў Кіеўскім універсітэце. Тут ён вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод студэнтаў, быў у ліку заснавальнікаў марксісцкай студэнцкай арганізацыі (1891—92), уступіў у Кіеўскі «Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа», выступаў супраць народніцтва, змагаўся з «эканамістамі». Адным з пашыраных відаў дыскусіі з народнікамі было абмеркаванне рэфератаў, з якімі найбольш часта выступаў М. як прызнаны тэарэтык. Ён актыўна прапагандаваў навінкі марксісцкай літаратуры i матэрыялы практычнай дзейнасці падпольных арганізацый. Па­водле сведчання ўкраінскага рэвалюцыянера І.Н.Машынскага, у Кіеў М. прывёз «гэта апошняе слова грамад­скай думкі з паўночнага захаду, з Мінска». Не скончыўшы зза хваробы (туберкулёз) універсітэт, у 1895 вярнуўся у Мінск. Працаваў у Мінскай кантрольнай палаце, потым памочнікам кантралёра ў аддзеле кантролю ЛібаваРоменскай чыгункі. Дарэчы, там жа працаваў i П.В.Румянцаў — гаспадар кватэры, на якой у 1897 адбыўся I з'езд РСДРП. У 1895 ён узначаліў адзін з гурткоў чыгуначных ра­бочих, заснаваны С.Грусевічам у 1894. Пазней увайшоў у кіруючае ядро Мінскай сацыялдэмакратычнай арганізацыі. У перыяд станаўлення рабо­чага руху М. быў актыўным прапагандыстам твораў К.Маркса i Ф.Энгельса. Выкарыстоўваючы службовае становішча чыгуначнага служачага, ён наладзіў практычную работу па сувязі Мінскага i Кіеўскага падполляў, шырокія сувязі i дружалюбныя адносіны з кіеўскімі сацыялдэмакратамі, што было дзейсным фактарам супрацоўніцтва беларускіх i ўкраінскіх рэвалюцыянераў. Асобнай старонкай яго біяграфіі з'яўляецца знаёмства (ліп. 1897) з украінскай паэтэсай Лесяй Украінкай, з якой ён падтрымліваў дру­жалюбныя адносіны да канца жыцця i на творчасць i ідэйную эвалюцыю якой аказаў вялікі ўплыў. Яна неаднойчы прыязджала да М. ў Мінск. Два апошнія месяцы яна правяла ля ложка паміраючага сябра i ў дзень яго смерці напісала сваю паэму «Апантаная». Імем М. ў Мінску названы вуліца i завулак.

 

Літ.: И о с ь к о М.И. К.Маркс, Ф.Эн­гельс и революционная Белоруссия. 2 изд. Мн., 1985. С. 243—265.