НАГУМОВІЧ Леў

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 167 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.3%UNITED STATES UNITED STATES
26.5%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.3%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.9%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
НАГУМОВІЧ Леў

Якаўлевіч (1792—1853)

Вучонымедык, асветнік. Нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў Магілёўскае езуіцкае вучылішча, Віленскі універсітэт. Доктар медыцыны (1812). Служыў у Фанагарыйскім грэнадзёрскім палку, удзельнічаў у Айчыннай вайне 1812 у бітвах пры Барадзіне, Малым Яраслаўцы, пад Люцэнам, Кульмам, Лейпцыгам, у 1814 разам з палком устуту у Парыж. У Парыжскай медыцынскай акадэміі прачытаў сваю працу «Аб выкарыстанні фосфару пры лячэнні перамежнай гарачкі», за якую выбраны членамкарэспандэнтам гэтай акадэміі i ўзнагароджаны сярэбраным медалём. 3 1818 ардынатар БеларускаМагілёўскага ваеннага шпіталя. Як ваенны медык прымаў удзел у турэцкай (1828), польскай (1831) i венгерскай (1848) кампаніях. У 1830 працаваў у камісіі па барацьбе з халерай у Саратаве. У 1852 паводле прашэння звольнены з арміі i неўзабаве прызначаны ганаровым членам Ваеннамедыцынскага навуковага камітэта. Быў таксама вядомы як актыўны папулярызатар медыцынскіх ведаў. Заслутоўвае ўвагі яго праца «Настаўленне для лячэння агнястрэльных ран па правілах, якія прапануюць славутыя хірургі ў Еўро­пе» (1822). Яму належаць 1, 7, 8ы раздзелы «Трактата аб павальнай зараз­ней хваробе, якая называецца халера» (1831). Супрацоўнічаў у часопісах «Во­енномедицинский журнал», «Друг здравия» i інш.