НАРВУТ Тэадор

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 477 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
НАРВУТ Тэадор

[Фёдар Яўхімавіч; 28.10(8.11). 1784— 14(26). 11.1864]

 

 

Гісторык i археолаг. Нарадзіўся ў маёнтку Шаўры Лідскага павета (цяпер Воранаўскі рн). Скончыў Віленскі універсітэт (1803) i ў тым жа годзе прыняты ў Пецярбургскі корпус кадэтаў. У 1804 удзельнічаў у рабоце камісіі па распрацоўцы праекта рэгуляцыі Нёмана. Удзельнік рускапрускафранцузскай (1806—07) i рускашведскай (1808—09) войнаў (капітан рускай арміі i ваенны інжынер). Мяркуюць, што Н. аўтар праекта Бабруйскай крэпасці i ўдзельнік яе будаўніцтва. 3 1812 жыў у сваім маёнтку i займаўся даследаваннем гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Адзін з першых на Беларусі вызначыў, што курганы — месцы старажытных пахаванняў. Вёў раскопкі ў Падняпроўі, пазней — на радзіме. У 1820 адкрыў ямнае пахаванне недалёка ад в. Шаўры Лідскага павета. Апісаў руіны крэпасці на Немане каля в. Лыскава Гродзенскага павета. Сцвярджаў, што дрыгавічы невядомага паходжання жылі каля Кіева. Памылкова адносіў яцвягаў да скіфскіх плямён. Геральдыку Беларусі не лічыў вельмі старажытнай, паколькі аналагічная была i ў суседніх народаў. Даследаваў Лідскі замак i выказаў меркаванне аб прызначэнні яго пакояў. Збіраў i вывучаў помнікі археаграфіі. Адшукаў у Старым Быхаве адну з першых хронік 16 ст. i зрабіў з яе выпіскі пра пахавальны абрад. На яго думку, багатым насыпалі болып высокія курганы, а бедным i, паводле хронікі, злым i скупым — меншыя. Аўтар «Гісторыі літоўскага народа» (т. 1—9, 1835—41; апісаў падзеі да 1569), якая напісана з феадальнаманархічных пазіцый. Вялікае княства Літоўскае 16 ст. лічыў залатым векам у гісторыі Беларусі i Літвы. Адмоўна ставіўся да палітыкі польскіх феадалаў у Вялікім княстве Літоўскім, але адводзіў вялікую ролю каталіцкай царкве i польскай культуры ў жыцці Беларусі i Літвы. Апублікаваў шэраг гістарычных крыніц, у тым ліку «Хроніку Быхаўца» (1846). Меў багатую калекцыю археалагічных матэрыялаў. Аўтар артыкулаў у перыядычным друку пра Ліду, Навагрудак i інш. Займаўся пи­таниям! старажытнай міфалогіі, этнаграфіі, фалькларыстыкі.   Г.А.Каханоўскі.