НАРБУТ Юстын

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 548 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.1%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
НАРБУТ Юстын

(каля 1773 — 1845)

 

Гісторык. Паходзіў з Беларусі. Сваяк

Казіміра Нарбута. Вучыўся ў Віленскім універсітэце. У час паўстання АЛ.Касцюшкі камандаваў у яго войску палком пяхоты. У баі пад Соламі (25.6.1794) яго палку процістаялі намнога болыпыя сілы царскага вайсковага злучэння пад камандаваннем Л.Бенігсена. Даследчыкі яго біяграфіі лічаць, што менавіта ён быў тым Нарбутам, які, прадстаўлены Якубам Ясінскім, атрымаў 27.8.1794 патэнт на

званне палкоўніка міліцыі Лідскага па­вета. Пасля задушэння паўстання Н. пастаянна жыў у Лідскім павеце ў спадчынным маёнтку, у 1820 быў чле­нам межавога суда ў павеце. Апошнія гады жыцця прысвяціў вывучэнню гісторыі краю. У 1818 у Гродне надрукавана яго першая праца «Нарысы каранёў народу літоўскага», якая ўключала гістарычныя звесткі i мясцовую міфалогію. Невялікі тыраж гэтай кнігі хутка разышоўся, i ў 1820 пад той жа назвай выйшла яе 2е выданне. У    Вільні    надрукавана    яго   праца

«Гісторыя ўнутраная літоўскага народа з часоў Яна Сабескага i Аўгуста II...» (т. 1—2, 1843). Ёсць меркаванне, што яна падрыхтавана ім на заказ прадстаўнікоў роду Сапегаў, таму што амаль цалкам прысвечана гісторыі зацятай барацьбы паміж біскупам Канстанцінам Бжастоўскім i гетманам Казімірам Сапегам (1693—1701). У рэцэнзіі на гэтую кнігу Ю.І.Крашэўскі абвінавачваў аўтара ў невыкарыстанні важных гістарычных крыніц i тэндэнцыйнасці, таму вобраз Сапегі атрымаўся   залішне   станоўчы,   а   Бжа

 

Бабруйская крэпасць. 3 карціны мастака Залескага.

 

стоўскага — адмоўны. Памёр Н. у Вільні, дзе i пахаваны.