НАСОВІЧ Іван

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 538 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
НАСОВІЧ Іван

Іванавіч [26.9(7.10). 1788—26.7(6.8). 1877]

 

Мовазнавец лексікограф, фалькларыст, этнограф. Нарадзіўся ў в. Гразівец Быхаўскага павета Магілёўскай губ. (цяпер Чавускі рн) у сям'і псаломшчыка. Адукацыю атрымаў у Магілёўскай гімназіі, потым у Магілёўскай духоўнай семінарыі. Там ён грунтоўна авалодаў стараславянскай, лацінскай, грэчаскай i французскай мовамі, вывучаў польскую i старажытнаяўрэйскую мовы, што, пры дасканалым валоданні беларускай i рускай мовамі, адкрывала яму шырокія перс­пективы даследчыка ў галіне мовазнаўства. 3 1812 Н. працаваў выкладчыкам рускай мовы i славеснасці вышэйшага аддзялення Аршанскага духоўнага вучылішча, выкладчыкам, рэктарам Мсціслаўскага духоўнага вучылішча (1813—22), загадчыкам, наглядчыкам, выкладчыкам Дынабургскай гімназіі, Маладзечанскага, Свянцянскага дваранскіх вучылішчаў (1822—43). Пераезды па службе, а так­сама падарожжы па Магілёўскай, Мінскай i Гродзенскай губ. далі яму магчымасць глыбока пазнаёміцца з народнай творчасцю, сабраць багаты лексічны, фразеалагічны i фальклорны матэрыял з розных рэгіёнаў Беларусь Таму, выйшаўшы ў 1843 у адстаўку i пасяліўшыся ў Мсціславе, ён заняўся навуковай работай. У выніку цеснага супрацоўніцтва з Археаграфічнай камісіяй, этнаграфічным аддзяленнем Рускага геаграфічнага таварыства, Ад­дзяленнем рускай мовы i славеснасці Пецярбургскай Акадэміі навук ён распачаў падрыхтоўку першага гістарычнага слоўніка беларускай мовы пад назвай «Алфавітны паказальнік старажытных беларускіх слоў, выбраных з Актаў, што адносяцца да гісторыі Заходняй Расіі», выдадзеных у 1853 годзе, рукапіс якога завяршыў у 1867. У ім ён даў тлумачэнне i лексікаграфічную інтэрпрэтацыю 13 тыс. слоў (Увараўская прэмія 1867, рукапіс зберагаецца ў бібліятэцы Расійскай АН у СанктПецярбургу).

Значнае месца ў яго творчай спадчыне    займаюць    фальклорнаэтнаг

 

Слоўнік беларускай мовы. Тытульны ліст. 1870.

 

 

рафічныя працы, у якіх аналізуецца i асэнсоўваецца жыццё i побыт народа, яго духоўны свет i мараль, звычаі i павер'і, практычная мудрасць i вусная паэтычная творчасць. Здабыткам беларускай фалькларыстыкі сталі яго зборнікі «Беларускія прыказкі i прымаўкі» (1852), «Беларускія прыказкі i загадкі» (1868), «Зборнік беларускіх прыказак» (1867). У апошнім ён змясціў каля 3500 прыказак, прымавак i блізкіх да ix прыгаворак, праклёнаў, скорагаворак i інш., тонка прааналізаваў змест i сэнс «маральнапрактычнай філасофіі простага народа», мудрых гаспадарчых i прыродных назіранняў. У многіх выпадках ён высвятляў паходжанне, прыводзіў эквіваленты з рускай, а часам i іншых моў. За гэты зборнік яму прысуджаны залаты медаль Рускага геаграфічнага таварыства, ён абраны членам гэтага таварыства па аддзяленні этнаграфіі. У зборніку «Беларускія песні» (1873), акрамя 350 тэкстаў песень, даследчык змясціў шэраг артыкулаў, прысвечаных песеннай культуры беларусаў. Падрыхтаваны Н. зборнік, у якім былі сабраны беларускія вуснапаэтычныя

творы (байкі, легенды, павер'і, быліны, анекдоты i інш.), не быў выдадзены i сёння лес яго невядомы. Да гэтых зборнікаў Н. пісаў прадмовы, дзе выказваў свае погляды на беларускую народную вуснапаэтычную творчасць народа, рабіў фанетыкаграматычныя i лексічныя каментарыі, тлумачэнне паасобных выразаў i слоў.

Значную ўвагу надаваў Н. пытанням гісторыі, асабліва старажытнай гісторыі Беларусі. У гісторыкалінгвістычным даследаванні «Аб плямёнах да часоў Рурыка, што засялялі беларускую тэрыторыю» ён даводзіў, што назвы плямён «дрыгавічы», «радзімічы» i «крывічы» паходзяць ад беларускіх на­родных слоў. Ён пераклаў з лацінскай мовы 3томную працу А.Тэйнера «Старажытныя помнікі, што асвятляюць гісторыю Полыпчы i Літвы», у якой адлюстраваны ўзаемадачыненні Польшчы i Вялікага княства Літоўскага i праліта святло на гісторыю беларускіх зямель у часы з 1217 па 1696. Н. аўтар грунтоўнай (каля 1000 старонак) гісторыкамемуарнай працы «Успаміны з майго жыцця», дзе дадзена шырокая панарама тагачаснага грамадства, рас­крыты духоўныя інтарэсы i маральнае аблічча беларускай інтэлігенцыі з канца 18 да сярэдзіны 19 ст. Значнае месца ў гэтым творы адведзена педагагічным ідэям самога Н., які больш як 30 гадоў працаваў на ніве асветы (рукапіс захоўваецца ў Інстытуце мовазнаўства імя Я.Коласа АН Беларусі).

Асноўнае месца ў навуковай спадчыне Н. займае тлумачальнаперакладны «Слоўнік беларускай мовы», над якім ён самааддана працаваў 16 гадоў (скончыў у 1863, выдадзены ў 1870, факс. выд. 1983). Гэта навуковалінгвістычны летапіс народа i часу, самы поўны на той час збор лексікі i фразеалогіі жывой беларускай мовы, які ахоплівае больш за 30 тыс. слоў. У гэтым арыгінальным i непаўторным творы засведчаны стан i ўзровень развіцця беларускай мовы сярэдзіны 19 ст., данесены нашчадкам лексічныя скарбы i фразеалагічнае багацце нацыянальнай мовы. Матэрыялы для слоўніка Н. чэрпаў з гаворак Магілёўшчыны, Міншчыны, Віцебшчыны, Гродзеншчыны, некаторых паветаў Прывіленскага краю — г. зн. усяго моўнага ландшафту тагачаснай Беларусі. Аўтар свядома не ўключаў у рэестр словы, агульныя для беларускай i рускай моў. Для пацвярджэння ўжывальнасці слоў i дакладнасці тлумачэння ix семантыкі выкарыстоўваў самы аўтарытэтны ілюстрацыйны матэрыял — народныя песні, прыказкі, выслоўі, фразеалагізмы. Многія словы ўзяты са старабеларускіх пісьмовых помнікаў. Усе значэнні слоў i словазлучэнняў раскрываюцца аўтарскімі тлумачэннямі i цытатамі з дыялектнай, фальклорнай ці агульналітаратурнай мовы; часам даецца этымалогія слоў. Такім чынам, у «Слоўніку...» шырока выкарыстана жывое народнае беларускае слова, да гэтага часу ён з'яўляецца унікальным творам у беларускай лексікаграфіі. У 1881 выдадзены «Дадатак да беларускага слоўніка І.І.Насовіча» (каля 1 тыс. новых слоў).

 

Літ.: Ш е й н П. И.И.Носович: (Краткий биогр. очерк) // Изв. Отдния рус. яз. и словесности имп. Академии наук. 1900. Т. 5, кн. 3; Г у л i ц к i М.Ф. Нарысы гісторыі беларускай лексікаграфіі (XIX — пачатак XX ст.). Мн., 1978. С. 50—83; Цішчанка I. Першапраходзец // Полымя. 1983. №10; Суднік М.Р. І.І.Насовіч i яго слоўнік // Насовіч I. Слоўнік беларускай мовы. Мн., 1983. І.П.Хаўратовіч.