НЕЗАБЫТОЎСКІ Аляксандр

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 463 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
НЕЗАБЫТОЎСКІ Аляксандр

(2.10.1819—21.3.1849)

 

Пісьменнік, філосаф, гісторык. Нарадзіўся ў в. Смалічы Нясвіжскага рна (паводле іншых звестак 15.9.1818 у в.Зубкава Навагрудскага рна) у сям'i прэзідэнта Мінскага губернскага межавога суда Хрыстафора Незабытоўскага. Вучыўся ў прыватных пансіёнах у Вар­шаве, у 1835—38 на матэматычным факультэце Дэрпцкага універсітэта. У 1839—42 служыў у канцылярыі Ігуменскага маршалка. У 1844—47 наведаў Францыю, Аўстрыю, Італію, Іспанію, Партуталію, Англію. Гэта падарожжа ім было зроблена дзеля лячэння, знаёмства са славутымі мясцінамі Міжземнамор'я i авалодання замежнымі мовамі. Але перш за ўсё ён меў намер надрукаваць за мяжой свае рукапісы (нелегальна правёз ix праз мяжу), каб давесці свету свае погляды на жыццё, на актуальныя грамадскапалітычныя i эканамічныя праблемы, выступіць у абарону дэмакратыі i нацыянальнавызваленчай барацьбы прыгнечаных народаў царскай Расіі.  Н.

выдаў ананімна 2 кнігі ў Вільні i 5 у Парыжы (яго аўтарства ўстаноўлена толькі ў 1960). Таленавіты публіцыст i празаік, дасціпны крытык i ўдумлівы філосаф, ён выступіў у сваіх творах як перакананы дэмакрат i заўзяты вораг дэспатызму i царскай манархіі, смелы вальнадумец i атэіст. Н. заклікаў народ на барацьбу супраць сацыяльнага i нацыянальнага прыгнёту, патрабаваў скасавання паншчыны, адмаўляў існаванне Бога. Шырокі водгалас меў крытычны нарыс Н. на курс лекцый А.Лііцкевіча «Славянскія літаратуры», дзе ён упершыню выступіў супраць клерыкальнамесіянскіх ідэй паэта, а таксама супраць кансерватыўнарамантычнай плыні ў тагачаснай польскай паэзіі. Н. — аўтар кнігі мемуараў «Мае запіскі» (Парыж, 1845), прысвечанай паўстанню 1830—31, у якой ён назы­вав сябе ліцвінам (беларусам).

За спробу перавезці зза мяжы свае i чужыя нелегальныя выданні Н. быў арыштаваны, сядзеў у пінскай, мінскай i віленскай турмах, засуджаны да пазбаўлення дваранскіх i маёмасных правоў i 20гадовай катаргі ў сібірскіх рудніках. Памёр да выканання прыгавору.

 

Тв.: Rozamunda. Wilno, 1844; Barbara. Wilno, 1844; Jadwiga. Paryї, ' 1845; Reves d'amour, de gloire et de liberte. Paris, 1845; Katarzyna Wielka. Paryї; 1846.

Літ.: Александровіч С.Х. Вольнадумца зпад Нясвіжа Аляксандр Незабытоўскі: 3 гісторыі бел.пол. літ. i грамад.паліт. сувязей у 40я гады XIX стагоддзя. Мн., 1975. С.Х.Александрович.