НІКІФАРОЎСКІ Мікалай

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 298 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
НІКІФАРОЎСКІ Мікалай

Якаўлевіч [5(17).5.1845— 28.5(10.6). 1910]

 

Беларускі этнограффалькларыст, асветнік. Правадзейны член таварыст­ва аматараў прыродазнаўства i этнаграфіі маскоўскага універсітэта (з 1890), рускага геаграфічнага таварыст­ва (з 1897). Нарадзіўся ў в. Вымна на Віцебшчыне ў сям'і дзяка мясцовай царквы. Пачатковую адукацыю атрымаў у прыватнай сельскай школе. 3 1855 на працягу 6 гадоў вучыўся ў Віцебскім духоўным вучылішчы. У 1861 як лепшы вучань прыняты на ка­зённее ўтрыманне ў Віцебскую духоўную семінарыю, якую скончыў у 1867.  Прапанову прадоўжыць адука

 

 

цыю ў Пецярбургскай духоўнай акадэміі не змог прыняць зза адсутнасці сродкаў i вымушаны быў шукаць працу. Пасля перападрыхтоўкі ў кастрычніку 1867 прызначаны настаўнікам народнага вучылішча ў в. Лоўжа. Пазней працаваў настаўнікам у гімназіі ў Віцебску i Віцебскай губ., у Свіслацкай i Маладзечанскай семінарыях. З'яўленне ў Віцебску этнографа П.В.Шэйна ўзмацніла цікавасць Н. да вывучэння побыту, культуры i творчасці беларускага народа. Болып як 20 гадоў Н. быў карэспандэнтам Шэйна, а з 1890х гадоў выступаў з самастойнымі працамі. Апублікаваў каля 20 даследаванняў па этнаграфіі, фальклоры i гісторыі Віцебшчыны, якія з'яўляюцца каштоўнай крыніцай для вывучэння матэрыяльнай i духоўнай культуры беларусаў, ix вуснапаэтычнай творчасці. Грамадскаму побыту i сацыяльнаэканамічнаму становішчу розных слаёў i груп насельніцтва Віцебшчыны Н. прысвяціў серыю публікацый у часопісе «Этнографическое обозрение» пад агульнай назвай «Нарысы Віцебскай Беларусі» (ч. 1—8, 1892—99): «Старцы», «Дудар i музыка», «Памагатыя жыхара», «Падданыя памагатыя», «Пітушчыя i прапойцы», «Гульні i гуляючыя», «Бабы, або жонкі», «Збегі, прочкі, вонкі, ухадалы». Пытанні грамадскага побыту насельніцтва закранаў у працы «Старонкі з нядаўняй мінуўшчыны горада Віцебска» (1899). Ён аўтар першай спецыяльнай працы па матэрыяльнай культуры i вытворчай дзейнасці сельскага насельніцтва

«Нарысы простанароднага жыццябыцця ў Віцебскай Беларусі i апісанне прадметаў ужытку (Этнаграфічныя звесткі)» (1895). У 1м раздзеле гэтай кнігі «Ежа, едзіва, паядуха, прорава, жратва, момна» даў грунтоўную характарыстыку харчавання i класіфікацыю страў, ix прыгатаванне, гатункі хлеба; паказаў змены ў народнай кулінарыі пасля адмены прыгоннага права. У 2м раздзеле разглядае адзенне i абутак, ix асобныя часткі, пакрой матэрыялаў, спосабаў нашэння ўпрыгожанняў i інш. Апісаў працоўныя працэсы ад апрацоўкі лёну да пашыву адзення. У 3м раздзеле Н. грунтоўна апісаў сельскія паселішчы, сядзібы, жыллё i гаспадарчыя будынкі, ix будаўніцтва i прызначэнне, інтэр'еры жылых памяшканняў, жыццёвыя пра­цэсы i побытавыя абставіны. У апошнім раздзеле даў характарыстыку земляробства, промыслаў i рамёстваў, прылад працы, прадметаў хатняга ўжытку i інш. Сярод яго фальклорных збораў: «Беларускія песнічастушкі» (1911), «Простанародныя загадкі» (1898), «Напаўпрыказкі i напаўпрымаўкі, якія ўжываюцца ў Віцебскай Бе­ларуси (1910—13), «Напаўпрыказкі — напаўпрыслаўкі» (1928). Пра вераванні, забабоны, абрады, паданні працы Н. «Простанародныя прыкметы i павер'і, прымхлівыя абрады i звычаі, легендарныя паданні пра асобы i мясціны» (1897, 2307 запісаў), «Нячысцікі: Збор простанародных у Віцебскай Беларусі паданняў пра нячыстую сілу» (1907). Сваімі даследаваннямі па этнаграфіі, фальклоры i гісторыі Беларусі Н. абараняў свой народ ад розных фальсіфікатараў гісторыі (польскіх нацыяналістаў i рускіх вялікадзяржаўных шавіністаў), якія адмаўлялі яго права на самастойнае нацыянальнае развіццё.

 

Літ.: Бандарчык В.К. Гісторыя бе­ларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964.

В.К.Бандарчык.