ОРДА Напалеон

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 471 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ОРДА Напалеон

(11.2.1807—26.4.1883)

 

 

Кампазітар, піяніст, педагог, пісьменнік, мастак, творчасць якога звязана з Беларуссю i Польшчай. Нарадзіўся ў в. Варацэвічы Пінскага павета Мінскай губ. (цяпер Іванаўскі рн) у сям'і інжынерафартыфікатара. Пачатковую адукацыю атрымаў у бацькоў. У 1823 скончыў Свіслацкую гімназію i паступіў у Віленскі універсітэт. У 1827 выключены за ўдзел у тайным студэнцкім таварыстве «Заране». Удзельнік паўстання 1830—31. Пасля яго задушэння эмігрыраваў. Жыў у Аўстрыі, Швейцарыі, Італіі, Францыі. 3 1833 у Парыжы, удасканальваў майстэрства ігры на фартэпіяна ў Ф.Шапэна, сябраваў з А.Аіі'цкевічам. У 1838 выдаў «Альбом твораў польскіх кампазітараў», даход ад выдання якога аддаў на дапамогу бедным суайчыннікам. Выдаў свае творы для фартэпіяна (паланэзы, вальсы, мазуркі, серэнады), ухваленыя Шапэнам i Ф.Лістам, а таксама рамансы i песні на словы С.Вітніцкага i А.Плуга. Там атрымаў мастацкую аду­кацыю ў студыі П.Жэрара. У сярэдзіне 1840х гадоў быў дырэктарам Італьянскай оперы ў Парыжы.

У 1856 вярнуўся на радзіму, жыў у Варацэвічах, у Гродне (1862—63), потым перабраўся на Валынь, быў хатнім настаўнікам. Лепшыя яго музычныя творы, асабліва паланэзы, вылучаюцца маштабнасцю, разнастайнасцю i багац

цем фактуры, віртуозным стылем, меладычнасцю; заўважаецца імкненне да «паэмнасці», што характэрна для эвалюцыі гэтага жанру ў сярэдзіне 19 ст. У некаторых творах пераважае песенны, лірычны пачатак. Стварыў i ў 1873 выдаў «Граматыку музыкі», высока ацэненую С.Манюшкам. Як мастак найболып вядомы сваімі замалёўкамі архітэктурных помнікаў i мясцін, звязаных з жыццём i дзейнасцю славутых людзей на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы. Для ix стварэння ён шмат падарожнічаў па краіне. Замалёўкі рабіў алоўкам, акварэллю, сепіяй. Яго пейзажы адметныя паэтычнасцю i рамантычнай узнёсласцю. Архітэктурныя замалёўкі вызначаюцца строгай дакументальнасцю, таму маюць вялікуто каштоўнасць для гісторыі архітэктуры. Толькі на Беларусі ім зроблена болып як 200 такіх малюнкаў. У гэтай серыі малюнкі беларускіх гарадоў Гродна (больш як 20 малюнкаў), Віцебска, Полацка, Мінска, Магілёва, Навагрудка, Пінска, Нясвіжа, Камянца, Сянна, Чашнікаў, Гомеля, Свіслачы, Друі, Асвеі, Пружан i інш. Пстарычную каштоўнасць маюць замалёўкі помнікаў, якія не захаваліся да нашага часу або часткова разбураны ці перабудаваны: замкаў у Крэве (Смаргонскі рн), Гальшанах (Ашмянскі рн), Міры (Карэліцкі рн), Геранёнах (Іўеўскі рн), Смалянах (Аршанскі рн), Навагрудку, Пінску; Камянецкай вежы, ГорыГорацкага земляробчага інстытута, домакрэпасці ў Гайцюнішках (Воранаўскі рн); сядзіб i палацаў у Бешанковічах, Лагойску, Пружанах, Дзярэчыне (Зэльвенскі рн), Завоссі, Паланэчцы, Туганавічах (Баранавіцкі рн), Убелі (Чэрвеньскі рн), Мядзведцы (Карэліцкі рн), Хальчы (Веткаўскі

 

 

рн), Скоках (Брэсцкі рн), Раманаве (цяпер в. Леніна Горацкага рна), Закозелі (Драгічынскі рн), Моладаве (1ванаўскі рн), Дукоры (Пухавіцкі рн), Жамыслаўлі (Іўеўскі рн), Ружанах (Пружанскі рн), Жылічах (Кіраўскі рн), Станькаве (Дзяржынскі рн), Прылуках i Астрашыцкім Гарадку (Мінскі рн), Высокім (Камянецкі рн). Сярод замаляваных ім помнікаў культавага дойлідства: Сафійскі сабор i СпасаЕфрасіннеўская царква ў Полацку, Барысаглебскія цэрквы ў Навагрудку i Гродне; манастыры Ляшчынскі (пад Пінскам), базыльянскі ў Жыровічах (Слонімскі рн), Троіцкі ў Слуцку; кляштары ў Полацку, Нясвіжы, Смілавічах (Чэрвеньскі рн); касцёлы i кальвінісцкія зборы ў Свіслачы, Кобрыне, Іванаве, Ішкалдзі (Баранавіцкі рн), Гнезне (Ваўкавыскі рн), Койданаве (цяпер г. Дзяржынск), Фашчаўцы (Шклоўскі рн), Сар'і (Верхнядзвінскі рн), Дзярэчыне (Зэльвенскі рн), Варанянах (Астравецкі рн), Ружанах (Пружанскі рн), Жалудок (Шчучынскі рн) i інш. Паводле яго малюнкаў i акварэляў у 1873—83 мастаком А.Місурэвічам створаны i выдадзены ў Вар­шаве літаграфіі (260 графічных аркушаў у 8 серыях). Вялікая колькасць малюнкаў О. зберагаецца ў Нацыянальным музеі ў Кракаве.

 

Н.Орда. Гейстуноўская сядзіба.

 

 

Літ.: Д р о б a ў Л.Н. Напалеон Орда — мастак i збіральнік // Помнікі гісторыі i культуры Беларусі. 1971. №3; Я к i м о в i ч Ю.А. Беларуская архітэктура ў малюнках Напалеона Орды // Мастацтва Беларусі.

1983. №7; Ахвердова Е. Друг Мицке­вича и Шопена // Неман. 1983. №6; Яе ж. Пачынальнікі беларускага піянізму // Мастацтва Беларусь 1985. №2; Katalog rysunkow architektonicznych ze zbiorow Muzeum Narodowego w Krakowie. Warszawa, 1975; Kaczanowska M. Napoleon Orda tworca widokow architekto­nicznych: Zarys zycia i tworczosci // Rocz­nik Muzeum Narodowego w Warszawie. Warszawa, 1968. T. 12. І.П.Хаўратовіч.