ПАГАРЭЛЬСКІ Платон

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 361 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПАГАРЭЛЬСКІ Платон

Мікалаевіч (1800—52)

 

Матэматык, педагог. Нарадзіўся ў Віцебскай губ. ў шляхецкай сям'і. Скончыўшы Віцебскую гімназію, вучыўся на фізікаматэматычным факультэце Маскоўскага універсітэта, па сканчэнні якога ў 1822 атрымаў пасаду выкладчыка матэматыкі ва Універсітэцкім высакародным пансіёне. У 1827 абараніў дысертацыю «Пра спосабы вызначэння ўдзельнай вагі цел...» на ступень магістра фізікаматэматычных навук. У 1829 старшы выкладчык фізікі i матэматыкі ў Маскоўскай губернскай гімназіі, з 1830 выкладаў аналітычную геаметрыю ў Маскоўскім выхаваўчым доме i ў жаночым аддзяленні Сіроцкага інстытута. Выкладанне матэматыкі на той час ускладнялася адсутнасцю   ў   Расіі   належных   падручнікаў. П. пераклаў на рускую мову і   дапоўніў   «Курс   чыстай   матэматыкі...», складзены французскімі матэматыкамі Алезам, Білі і інш. для ваенных школ. Гэты дапаможнік атрымаў у Расіі шырокае распаўсюджанне і пазней   неаднаразова   перавыдаваўся.   У 1836 П. прызначаны інспектарам Маскоўскай губернскай гімназіі. На гэтай пасадзе ён палепшыў якасць навучання новым замежным мовам у гімназіі. 3 1839 П. — дырэктар зноў створанай Маскоўскай рэальнай гімназіі, а ў 1841 атрымаў   пад   сваё   кіраўніцтва   маскоўскія   гарадскія   і   павятовыя   вучылішчы і пачатковыя школы. Нязначныя матэрыяльныя сродкі, што выдзяляліся   для   новай   гімназіі,    рабілі становішча яе кіраўніка даволі складаным. Але дзякуючы іх рацыянальнаму выдаткаванню   П.   адолеў   наладзіць працу. Для падрыхтоўкі выкладчыкаў па   прадметах,   якім  не   навучалі   ў айчынных універсітэтах, П. накіраваў двух      кандыдатаў      у      замежныя універсітэты.  Для  бібліятэкі  гімназіі былі   набыты   найноўшыя  і   лепшыя творы, для вучэбных кабінетаў — мадэлі,   машыны   і   інш.   абсталяванне. Пры гімназіі быў адкрыты педагагічны клас, дзе праходзілі перападрыхтоўку тыя, хто жадаў атрымаць пасаду настаўніка пачатковых школ. 3 дапамогай экзаменаў і выпрабавальных урокаў П. адбіраў з ліку прэтэндэнтаў лепшых  настаўнікаў.   У  выніку   яго дзейнасці ўзровень выкладання ў пачатковых школах Масквы і наваколля значна павысіўся і Міністэрства народнай асветы  патрабавала,  каб  пецярбургскія пачатковыя школы працавалі на ўзор маскоўскіх.