ПАГОСКІ Аляксандр

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 161 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.3%UNITED STATES UNITED STATES
26.5%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.3%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.9%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПАГОСКІ Аляксандр

Фаміч (1816—74)

 

Педагог, пісьменнік, выдавец. Паходзіў з дваран Віцебскай губ. 3 маленства выхоўваўся ў арыстакратычнай сям'і былога магілёўскага губернатара І.Маркава. У 1829 паступіў у Вышэйшае вучылішча ў Пецярбургу, якое, аднак, у хуткім часе пакінуў. 16гадовым юнаком быў залічаны на вайсковую службу. У 1843 выйшаў у адстаўку ў чыне падпаручніка і нейкі час працаваў камісіянерам у Дэпартаменце карабельных лясоў. Частыя службовыя раз'езды па Расіі далі яму магчымасць блізка пазнаёміцца з побытам рускага народа і назапасіць багаты матэрыял для творчай работы. Пасля скасавання дэпартамента П. ў 1859 звольнены з пасады і цалкам аддаўся літаратурнай і асветніцкай дзейнасці. Яшчэ ў 1858 яго запрасілі для выдання часопіса «Солдатская беседа», які ён рэдагаваў да 1863. У 1862 П. распачаў выданне часопіса «Народная беседа». Невялічкага фармату кніжкі часопіса апрача белетрыстычных твораў змяшчалі інфармацыю пра сучасныя падзеі грамадскага жыцця, афіцыйную хроніку і г.д. — даступнае народнаму разуменню чытанне. Сярод супрацоўнікаў часопіса і яго аўтараў былі А.М.Майкаў, М.А.Някрасаў, А.Сляпцоў і інш. пісьменнікі. У 1867 П. заснаваў новы часопіс — «Досуг и дело», які меў значны поспех (выдаваўся і пасля смерці рэдактара). У сваіх творах, напісаных жывой народнай мовай, праводзіў думку пра неабходнасць пісьменнасці і адукацыі для простага чалавека. Асвету ён лічыў галоўным звяном, што звязвае ўсіх людзей. Аўтар п'ес «Няздольны чалавек», «Лёгкая дабаўка», «Чаму быць, таго не мінуць» і інш. Поўны збор твораў П. выйшаў у 4 тамах у 1899—1901.