ПАЛІНСКІ ПЁЛКА

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 38 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.3%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.5%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.9%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПАЛІНСКІ ПЁЛКА

Міхаіл Мадэставіч (4.5.1785— 19.8.1848)

 

Педагог, матэматык. Нарадзіўся ў Мінскай губ. ў дваранскай сям'і. Выхоўваўся  ў Жыровіцкай  гімназіі.  У

1804 паступіў у настаўніцкую семінарыю пры Віленскім універсітэце. У 1808 скончыў яе, атрымаў ступень магістра філасофіі і выкладаў асновы матэматыкі студэнтам Віленскага універсітэта. 3 1810 настаўнік матэматыкі і логікі ў Мінскай, з 1813 — у Віленскай гімназіях. У 1815 абараніў ступень доктара філасофіі. 3 1816 выкон­ваў абавязкі экстраардынарнага прафесара на кафедры алгебры і матэматыкі Віленскага універсітэта. У 1817 камандзіраваны на 2 гады за мяжу для ўдасканалення ведаў у матэматыцы. У 1819 прызначаны экстраардынарным, а ў 1822 — ардынарным прафесарам вышэйшай і прыкладной матэматыкі. 3 1828 да 1832 дэкан фізікаматэматычнага факультэта і прэфект настаўніцкай семінарыі пры Віленскім універсітэце. Пасля закрыцця універсітэта быў старшынёй часовага камітэта для ўладкавання ўсіх універсітэцкіх спраў. 3 1836 у адстаўцы. Жыў у Вільні, дзе і памёр. Аўтар прац «Пачаткі плоскай трыганаметрыі», «Аб геадэзіі» (абедзве 1816), «Пачаткі геаметрыі для юнацтва» (1817), «Пра анабаггтыстаў у Францыі» (1819) і інш. Быў членам Лукскай, Падуанскай і Фларэнційскай акадэмій, Парыжскага філаматычнага і Варшаўскага таварыстваў сяброў навук.