ПАЛОНСКІ Леанід

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 546 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПАЛОНСКІ Леанід

Аляксандравіч (1833—?)

 

Публіцыст, пісьменнік. Паходзіў з дваран Віленскага пав. Скончыў Пецярбургскі універсітэт. Служыў у канцыдярыі ваеннага міністэрства, потым у канцылярыі міністра народнай асветы. Добра валодаў некалькімі замежнымі мовамі, вёў аддзел замежнай палітыкі ў шэрагу пецярбургскіх перыядычных выданняў. П. першы ўвёў у «СанктПетербургскнх ведомостях» штотыднёвы фельетон сталічнага жыцця (пісаў пад псеўданімам I в а н Л ю б і ч ). Вёў аддзел «Унутранага агляду» ў часопісе «Вестннк Европы». Агульны кірунак гэтых «аглядаў» быў ліберальны. Са студзеня 1880 пачаў выдаваць уласную апазіцыйную да ўрада палітычную газету «Страна», якая .двойчы была папярэджана за артыкулы пра неабходнасць памілавання М.Г.Чарнышэўскага і ў сувязі з замахам на жыццё Аляксандра II. У студзені 1883 газета часова прыпынена з забаронай выхаду яе надалей без папярэдняй цэнзуры, але так і не была адноўлена. 3 кастрычніка 1884 вёў «Унутраны агляд» у газеце «Русская мысль», у 1893—95 у часопісе «Северный вестннк». Аўтар аповесцей, артыкулаў на гістарычныя і эканамічныя тэмы.    Быў   карэспандэнтам    фран­цузскіх газет «Temps» («Час»), «Revue Universelle» («Сусветны часопіс»). 3 канца 1880х гадоў змяшчаў артикулы на польскай мове ў пецярбургскай газеце «Kraj». Яго артыкул «Міцкевіч у рускай літаратуры» змешчаны ў выдадзеным гэтай газетай «Міцкевічаўскім зборніку».