ПАЛЮТА Георгій

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 235 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПАЛЮТА Георгій

Антонавіч (1820—?)

 

Вучоны медык, фалькларыст, педа­гог. Нарадзіўся ў Гродне, дзе скончыў гімназію i пачаў практычнае вывучэнне фармакалогіі. У 1838 паступіў у Віленскую медыкахірургічную акадэмію, пасля закрыцця якой працаваў у Харкаўскім універсітэце. У 1849 атрымаў тут званне лекара, а крыху раней — ветэрынара. У 1851 П. прызначаны ад'юнктам Харкаўскага ветэрынарнага вучылішча па фізіялогіі i фармакалогіі, абараніў дысертацыю на званне магістра ветэрынарных навук. 3 1873 ардынарны прафесар Харкаўскага ветэрынарнага інстытута. П. шмат разоў быў у навуковых камандзіроўках na Расіі i за яе межамі, вывучаў пашы хатняй жывёлы, даследаваў расліннасць i мясцовасці, з якіх распаўсюджваліся павальныя хваробы. У 1878 экспанаваў на Парыжскай выстаўцы калекцыю шкодных насякомых, выяўленых у авечай воўне. П. — член многіх камітэтаў i медыцынскіх таварыстваў; з 1887 старшыня халернага камітэта ў Харкаве, створанага па яго ініцыятыве. Аўтар навуковых прац «Хлараформ як проціяддзе супраць стрыхніну» (1852—54), «Хінін як засцерагальны сродак ад халеры» (1873), «Аб лячэнні халеры» (1889) i інш.