ПАЎЛОВІЧ Марцін

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 90 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПАЎЛОВІЧ Марцін

Антоні (9.11.1789—24.7.1830)

 

Геолаг, асветнік. Нарадзіўся ў мястэчку Лагішын на Піншчыне ў сям'і кавалерыйскага паручніка. Навучаўся ў Віленскай гімназіі. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Віленскім універсітэце. У 1808 атрымаў ступень канди­дата філасофіі. Працаваў настаўнікам Віленскай гімназіі, потым у Віцебску. У 1817 пераехаў у Варшаву. Дзеля грунтоўнага вывучэння мінералогіі i геалогіі Варшаўскі універсітэт накіраваў яго ў Парыж i Фрыбург. Пасля вяртання ў Варшаву П. прывёў у парадак мінералагічны кабінет універсітэта, потым загадваў ім. Для ваяводскіх гімназій склаў 12 калекцый мінералаў. Адначасова быў выкладчыкам мінералогіі ў Варшаўскім ліцэі, а потым прафесарам Аляксандраўскага універсітэта. Аўтар «Трактата аб уласцівасцях i зачатках базальтаў» (Варшава, 1822), апісання падарожжа ў Італію ў часопісе «Dziennik Warszawski» («Варшаўскі дзённік», 1825), артыкулаў у перыядычным друку. У 1829 выдаваў часопіс «Pamietnik fizycznych, mate­matycznych i statystycznych umiejetnosci...» («Веснік фізічных, матэматычных i статыстычных ведаў»). Памёр у Варшаве.