ПАЎЛОВІЧ Эдвард

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 494 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПАЎЛОВІЧ Эдвард

Баніфацы Францавіч (псеўд. Эдвард   знад Свіцязі,   Ясенчык; 7.6.1825—10.2.1909)

 

Мемуарыст, мастак, асветнік. Нарадзіўся ў мяст. Тургелі (цяпер Літва). Дзяцінства правёў на Навагрудчыне. Вучыўся ў Жыровічах, Слоніме, Слуцку. У Вільні браў прыватныя ўрокі малявання ў К.І.Русецкага i К.Рыпінскага. У 1853 скончыў Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў. У 1853—56 падарожнічаў па Заходняй Еўропе, вынікам чаго стала брашура «Колькі слоў літвіна» (Парыж, 1857), у якой адстойваў права беларускага сялянства на асвету. 3 1859 выкладаў у Навагрудскай гімназіі, заснаваў у Навагрудку жаночы пансіён, нядзельную школу для простанароддзя, у 1860 — самадзейны тэатр, дзе быў рэжысёрам, дэкаратарам i акцёрам. Пісаў карэспандэнцыі ў віленскія, варшаўскія i парыжскія га­зеты. За ўдзел у пастаўнні 1863—64 сасланы ў Петразаводск, потым Аланец, Екацярынаслаў. 3 1867 зноў у На­вагрудку. 3 1870 у Львове. Падрыхтаваў i выдаў там каталогі фондаў музея Любамірскіх. У мемуарных творах «Успаміны знад Віліі i Немана» (1882), «Успаміны. Навагрудак — турма — выгнанне» (1887), «3 падарожжа па Літве» (1890), «3 успамінаў. Год 1846» (1898), «3 жыцця літвіна» i «Мае ўспаміны з часоў настаўнічання на Літве колькі дзесяткаў год назад» (1904), «Двое памятных сутак у Мінску, 1863 год» (1906) i інш. прыведзена багата звестак пра культурнаграмадскае i літаратурнае жыццё Бела­руси 1840—60х гадоў, пра побыт беларусаў, пра беларускага паэта Ф.Савіча. Аўтар працы «Погляд на становішча польскага выяўленчага мастацтва ў параўнанні з зарубежным мастацтвам» (1881). Як мастак працаваў пераважна ў жанры партрэта («Аўтапартрэт», 1853, i інш.), рабіў замалёўкі Навагрудка i яго ваколіц, маляваў абразы. Архіў П., у т.л. перапіска з жыхарамі Беларусі, зберагаецца ў бібліятэцы Польскай АН (Вроцлаў).