ПАЎСТАНСКІ Адам

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 523 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.1%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПАЎСТАНСКІ Адам

Казіміравіч (1768—1848)

 

Педагог, правазнаўца. Паходзіў з Беласточчыны. Адукацыю атрымаў у Віленскім універсітэце. Тут жа ў 1797 абараніў ступень доктара філасофіі i прызначаны ад'юнктам. 3 лістапада 1798 выкладаў польскае i літоўскае цывільнае i крымінальнае права i судаводства. У 1802 атрымаў ступень док­тара кананічных i рымскіх правоў. У 1804 прызначаны ў Камісію па складанні законаў, у 1808 — начальнікам аддзялення ўкраінскіх, польскіх i літоўскіх законаў, дзе працаваў да лютага 1821. Пазней займаў пасады прэзідыяльнага сакратара ў Міністэрстве юстыцыі Царства Польскага, прарэктара ліцэя св. Ганны ў Кракаве, старшыні Віленскага цэнзурнага камітэта. У 1823—38 працаваў дырэктарам вучылішчаў Беластоцкай вобласці. Член Навуковага таварыства пры Ягелонскім універсітэце, ганаровы член Віленскага універсітэта. Пасля выхаду ў адстаўку працаваў у Беластоцкім павеце, дзе i памёр.

Аўтар перакладу Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 на рускую мову, прац пра архівы Польшчы (Кракаў, 1824, 1825) i «Заўваг, якія адносяцца да бібліяграфіі Статута Літоўскага» (Вільня, 1829).