ПЕЛІКАН Яўген

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 531 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.1%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПЕЛІКАН Яўген

Вацлававіч (1824—6.5.1884)

 

Урач, пісьменнік, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў Вільні. Сын В.Яелі'кана. Атрымаў добрую хатнюю адукацыю, авалодаў французскай, нямецкай, англійскай i італьянскай мовамі. У 1845 (паводле іншых звестак у 1846) скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага універсітэта. Працаваў у Маскоўскім ваенным шпіталі, Медыцынскім дэпартаменде Ваеннага міністэрства, Пецярбургскім ваеннасухапутным шпіталі. У 1847 абараніў доктарскую дысертацыю i праз год прызначаны ад'юнктпрафесарам ка­федры акушэрства ў Імператарскай медыкахірургічнай акадэміі, дзе чытаў лекцыі па дзіцячых хваробах. У 1850 зацверджаны ад'юнктпрафесарам кафедры акушэрства, жаночых i дзіцячых хвароб гэтай акадэміі. 3 1848 загадваў рэдакцыяй «Военномедицин­ского журнала». У 1850 стаў выдаўцом газеты «Друг здравия». Па хадайніцтве канферэнцыі акадэміі ў 1853 прызна­чаны прафесарам кафедры судовай медыцыны, медыцынскай паліцыі i гігіены, выкладаў у акадэміі да 1858 судовую медыцыну i таксікалогію, удзельнічаў у распрацоўцы навуковых пытанняў па гэтых дысцыплінах, увёў у акадэміі навуковадоследны спосаб выкладання таксікалогіі. 3 мэтаю пашырэння ведаў i практычнага вопыту П. часта ездзіў у камандзіроўкі ў Маскву, на Каўказ, у Дынабург, Варшаву; у 1855 працаваў з прафесарам М.І.Піраговым на перавязачных пунктах Пецяргофа i Араніенбаўма. У 1861 пры­значаны дырэктарам Медыцынскага дэпартамента Міністэрства ўнутраных спраў. Працягваў навуковыя заняткі, чытаў лекцыі, у якасці прафесаракансультанта працаваў пры Пецярбургскай бальніцы для чорнарабочых, друкаваў артыкулы пра свае даследаванні па таксікалогіі i судовай медицине* П. клапаціўся пра павышэнне ўзроўню адукацыі ўрачоў, пра паляпшэнне ix матэрыяльнага становішча, побыту, прымаў удзел у вырашэнні розных санітарных пытанняў. У 1860 паводле яго праекта ў Пецярбургу адкрыты Камітэт грамадскага здароўя. Публікацыі П. заснаваны на шматлікіх фізіялагічных доследах, садзейнічалі развіццю таксікалогіі, судовай меды­цыны, эпідэміялогіі, далі пэўны матэрыял па фізіялогіі, хіміі. Яго найбольш грунтоўныя працы: «Некалькі пытанняў з нагоды распаўсюджвання халеры ў 1847» (1847), «Уступныя лекцыі па судовай медыцыне» (1853), «Аб гігіенічным прыгатаванні мяса, булёну i хлеба...» (1855), «Таксікалогія цыяністых металаў» (1865), «Паталагічная анатомія некаторых новаўтварэнняў» (1861), «Аб значэнні прыродазнаўчых навук для юрыспрудэнцыі» (1868) i інш. Перакладаў з французскай i іншых моў. Сабраў вялікую бібліятэку, якая пасля яго смерці перададзена Ваеннамедыцынскай акадэміі.

 

Літ.: Европии А.К. Исторический очерк кафедры судебной медицины с ток­сикологией. Спб., 1898. С. 121—141; Язы­ков Д.Д. Обзор жизни и трудов покой­ных русских писателей, умерших в 1884. Спб., 1888. Вып. 4. С 69.