ПЕТРАЖЫЦКІ Леў

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 524 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПЕТРАЖЫЦКІ Леў

Іосіфавіч (13.4.1867—15.5.1931)

 

Прававед i сацыёлаг, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў псіхалагічнай школы права. Нарадзіўся ў радавым маёнтку Калантаева Віцебскай губ. Скончыў юрыдычны факультэт Кіеўскага універсітэта i семінарыю, заснаваную ў Берліне з мэтай падрыхтоўкі прафесараў рымскага права для Расіі. Доктар юрыдычных навук з 1857. У 1898—1918 кіраваў кафедрай энцыклапедыі i філасофіі права ў Пецярбурскім універсітэце. Актыўна ўдзельнічаў у акадэмічным саюзе i партыі Народнай свабоды; быў дэпутатам 1й Дзяржаўнай думы i за падпісанне Выбаргскай адозвы быў прыгавораны да трох месяцаў турэмнага зняволення. 3 1918 узначальваў кафедру сацыялогіі Варшаўскага універсітэта. Памёр у Варшаве.

Шырокая эрудыцыя, багацце думак i тонкая крытычнасць яго твораў, на якія звярнулі ўвагу нават еўрапейскія вучоныя, спалучаліся са страснасцю i непахіснасцю ў абароне сваіх поглядаў. Уласную канцэпцыю П. будаваў толькі на грунце звычайнай жыццёвай этыкі i псіхалогіі, якія, на яго думку, могуць даць заканадаўцу сродкі ўздзеяння на паводзіны грамадзян. На яго думку, рэальна існуюць толькі псіхалагічныя працэсы, астатнія ж сацыяльнагістарычныя ўтварэнні з'яўляюцца толькі знешняй праекцыяй — «эмацыянальнымі фантазіямі». Лічыў нездавальняючым падзел псіхічных з'яў на пазнанне, пачуццё i волю, бо першыя два феномены — пасіўныя i толькі трэці — актыўны. Таму П. ўвёў паняцце эмоцый, якія маюць двухбаковы, актыўнапасіўны характер (напр., голад, смага i т.д.). Паводле П., эмоцыі кіруюць чалавечымі паводзінамі. Сярод розных эмоцый асноўную ролю ён адводзіў эмоцыям этычным, якія падзяляюцца на маральныя i прававыя. Маральныя эмоцыі ён лічыў імператыўнымі, гэта значыць абавязковымі, прававыя характарызаваў як неабходную сувязь абавязку i права. Развіццё права, маралі, эстэтычных з'яў i нават пераход ад прававой сістэмы рабства да права свабоднай працы i канкурэнцыі тлумачыў «прагрэсам народнай псіхікі».

У сваіх творах па тэорыі i філасофіі права   П.   падзяляў  права  на   інтуі

тыўнае i пазітыўнае. Да апошняга ён адносіў права, якое пануе ў гэты час у грамадстве, а частку яго, што прызнаецца дзяржавай, называў афіцыйным правам. Замест падзелу на прыватнае i публічнае права П. прапанаваў адрозніваць сацыяльнаслужбовае права, або права цэнтралізацыі, звязанае з уяўленнем пра грамадскае служэнне, i права дэцэнтралізацыі, свабоднае ад ідэі сацыяльнага служэння. Адсюль вынікала асаблівае значэнне той звычайнай палітыкі права, якая заклікана ачысціць псіхалогію людзей ад антысацыяльных схільнасцей i накіроўваць ix паводзіны ў бок агульнага дабра. Менавіта палітыка права можа весці чалавецтва ў тым кірунку, куды'яно рухаецца бессвядома, эмпірычна. Паводле П., дзяржава, як i ўсе іншыя грамадскія адносіны, служыць праву, г. зн. агульнаму дабру, забяспечвае ажыццяўленне пэўнай сістэмы прававых норм i змяняецца ў адпаведнасці з яе патрэбнасцямі.

Тв.: Права добросовестного владельца на доходы с точки зрения догмы и поли­тики гражданского права. Спб., 1897; Ак­ционерная компания. Спб., 1898; Очерки философии права. В. 1. Спб., 1900; О моти­вах человеческих поступков... Спб., 1904; Основы эмоциональной психологии. Спб., 1906; Введение в изучение права и нравст­венности. Эмоциональная психология. 3 изд. Спб., 1908; Теория права и государст­ва в связи с теорией нравственности. Т. 1—2. Спб., 1909—10.

Літ.: Социологическая мысль в России. Л., 1978; Зорькин В.Д. Позитивистская теория права в России. М., 1978.