ПРАХАЎ Адрыян

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 68 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.3%UNITED STATES UNITED STATES
26.5%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.3%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.9%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПРАХАЎ Адрыян

Віктаравіч (16.3.1846—14.5.1916)

 

Гісторык мастацтва, археолаг i мастацкі крытык, педагог. Нарадзіўся ў Мсціславе. У 1867 скончыў гістарычнафілалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта i ў хуткім часе пасланы за мяжу. Слухаў лекцыі ў Мюнхене, вывучаў творы выяўленчага мастацтва ў Парыжы, Лондане, Берліне, Вене, у гарадах Італіі. За дысертацыю «Аб рэстаўрацыі групы ўсходняга франтона Эгінскага храма ў Афінах» (1870) атрымаў у 1873 ступень магістра i пасаду дацэнта Пецярбургскага універсітэта, дзе выкладаў гісторыю мастацтваў. 3 1875 выкладаў таксама гісторыю i тэорыю прыгожых мастацтваў у Акадэміі мастацтваў. У 1875—78 рэдагаваў ілюстраваны часопіс «Пчела». У 1879 абараніў доктарскую дысертацыю «Дойлідства старажытнага Егіпта». Захапіўшыся вывучэннем старажытных помнікаў хрысціянскага перыяду ў Расіі, П. у 1880—82 даследаваў i замалёўваў рэшткі мазаікі i насценнага жывапісу ў Сафійскім саборы i фрэскі Кірылаўскай царквы ў Кіеве. 3 1886 даследаваў Успенскі сабор у г. УладзімірыВалынскім i іншыя старажытныя храмы Валыні, адкрыў i скапіраваў цікавыя фрэскі ў царкве Міхайлаўскага манастыра ў Кіеве. У 1881—82 вандраваў па Егіпце, Сірыі, Грэцыі i Еўрапейскай Турцыі, у 1886— 87 зноў наведаў Італію i Блізкі Усход. У 1887—97 на кафедры гісторыі пры­гожых мастацтваў Кіеўскага універсітэта. У 1884—86 кіраваў унутраным аздабленнем Уладзімірскага сабора ў Кіеве, у 1896 паводле ўласнага малюнка аднавіў ракію для захоўвання мошчаў Феадосіі Угліцкай у Чарнігаве. У 1897 вярнуўся ў Пецярбургскі універсітэт. Аўтар прац «Крытычныя даследаванні па гісторыі грэчаскіх мастацтваў» (1872), «Крытычныя назіранні за помнікамі  старажытнага  мастацтва...»

(1879), «Кіеўскае мастацтва X, XI, XII ст. ...» (1883, каталог выстаўкі) i інш.