ПРЖАВАЛЬСКІ Мікалай

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 340 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПРЖАВАЛЬСКІ Мікалай

(Прывальскі) Мікалай Міхайлавіч [31.3(12.4). 1839— 20.10(1.11). 1888]

 

Падарожнік i географ, даследчык Цэнтральнай Азіі, асветнік, ганаровы член Пецярбургскай Акадэміі навук (з 1878), генералмаёр. Нарадзіўся ў в. Кімбарава Смаленскай губ. ў сям'і дробнага памешчыка, які паходзіў з Віцебшчыны. У 1855 П. скончыў гімназію ў Смаленску i паступіў на ваенную службу. У 1861—63 ён слухач Акадэміі Генеральнага штаба ў Пецярбургу. У гэтыя гады ім складзены «Ваеннастатыстычны агляд Прыамурскага краю», які стаў падставай для абрання П. ў 1864 членам Рускага геаграфічнага таварыства, з якім у далейшым была звязана ўся яго дзейнасць. У 1864—67 выкладаў геаграфію i гісторыю ў юнкерскім вучылішчы ў Варшаве. Знаёмства ў 1867 з П.П.СямёнавымЦянШанскім паўплывала на фарміраванне П. як вучонага з шырокім кругаглядам. На працягу 1867— 88 П. ажыццявіў 5 вялікіх экспедыцый: у 1867—69 Усурыйскую, у 1870—73 Мангольскую, у 1876—77 Лабнорскую i Джунгарскую, у 1879—80 першую Тыбецкую, у 1883—85 другую Тыбецкую. Раптоўная смерць перашкодзіла П. здзейсніць пачатую ім у 1888 пер­шую экспедыцыю па Цэнтральнай Азіі.

Галоўная заслуга П. — даследаванне Цэнтральнай Азіі. Ён некалькі разоў перасёк Манголію, быў у Паўночным Кітаі, у пустынях Гобі, Алатаня i Ардоса, у гарах Наньшаня, КуэньЛуня, Тыбета. У Заходнім Кітаі ён даследаваў Цайдам, пустыню ТаклаМакан i бяссцёкавае блукаючае возера Лабнор, Джунгарыю i горы ўсходняга ЦяньШаня. У выніку падарожжаў П. зроблена шмат выдатных навуковых адкрыццяў. Усе свае маршруты П. паклаў на карту; даў характарыстыку прыродных умоў буйных фізікагеаграфічных абласцей Цэнтральнай Азіі па элементах: рэльеф, клімат, рэкі i азёры, раслінны i жывёльны свет. П. даказаў, што пустыня Гобі не ўзвышша ў адносінах да навакольных гор, а велізарная чаша з няроўным дном. Вы­значыў, што паўночная мяжа Тыбецкага нагор'я фактычна знаходзіцца на 300 км далей на поўнач. П. ўпершыню абследаваў i зрабіў апісанне хрыбтоў КуэньЛуня, вызначыў, што Наныыань з'яўляецца не адным хрыбтом, a сістэмай. Ім адкрыты i ўпершыню aniсаны хрыбты БурханБуда, Гумбальта, Рытэра, Аркатаг (Пржавальскага) i інш. Ён дасягнуў вярхоўяў вялікіх кітайскіх рэк Янцзыцзян i Хуанхэ, даў першую кліматалагічную характарыстыку Цэнтральнай Азіі; паведаміў шмат новых звестак па біялогіі i экалогіі расліннага i жывёльнага свету Цэнтральнай Азіі; сабраў i сістэматызаваў выдатныя калекцыі флоры i фауны, гербарыі з 15—16 тыс. раслін, з якіх еўрапейскімі батанікамі ўпершыню апісаны 218 новых відаў i 7 родаў; апісаў вялікую калекцыю жывёл (702 млекакормячыя, 5010 птушак, 1200 паўзуноў i земнаводных, 643 ры­бы), у якой былі дзесяткі новых відаў, у тым ліку дзікі вярблюд i дзікі конь, які стаў вядомы як конь Пржавальска­га. Зробленыя ім астранамічныя i метэарагалічныя назіранні, заалагічныя i батанічныя зборы апрацоўваліся шматлікімі вучонымі. Даследаванні П. адкрылі новы перыяд навуковых экспе­диций у Цэнтральную Азію. Працы П., напісаныя з вялікім літаратурным талентам, у кароткі час набылі шырокую вядомасць, былі перакладзены i выдадзены на многіх замежных мовах i атрымалі сусветнае прызнанне: П. быў узнагароджаны медалямі шматлікіх рускіх i замежных навуковых таварыстваў, абраны ганаровым членам Рускага геаграфічнага таварыства (1870).

У 1891 у яго гонар Рускае геаграфічнае таварыства ўстанавіла сярэбраны медаль i прэмію імя П.; у 1946 устаноўлены залаты медаль імя П., які прысуджаецца геаграфічным таварыствам. Імем П. названы горад, у якім ён памёр (б. Каракол), адкрыты ім хрыбет у сістэме КуэньЛуня, ледавік на Алтаі, мыс на востраве Ітуруп (Курыльскія астравы), мыс воз. Бенета (Аляска) i шэраг відаў жывёл i раслін, якія ён адкрыў у час падарожжа па Цэнтральнай Азіі.

 

Тв.: Монголия и страна тангутов. Трех­летнее путешествие в Восточной нагорной Азии. М., 1946; От Кульджи за ТяньШань и на ЛобНор. М., 1947; От Кяхты на исто­ки Желтой реки: Исслед. северной окраи­ны Тибета и путь через ЛобНор по бас­сейну Тарима. М., 1948.

Лит.: Мурзаев Э. Н.М.Пржевальский. 2 изд. М., 1953; Битюков Г.С. Ве­ликий путешественник и географ Н.М.Пржевальский. Фрунзе, 1962.