РАВІНСКІ Вікенцій

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 469 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
РАВІНСКІ Вікенцій

Паўлавіч (1786—1855)

 

Паэт i драматург, найбольш верагодны аўтар беларускай паэмы «Энеіда навыварат». Нарадзіўся ў Духаўшчынскім   раёне   Смаленскай   вобл.   Прафесійны ваенны, палкоўнік. Удзельнік войнаў з французамі 1805—07, Айчыннай вайны 1812, паходу рускай арміі ў Еўропу. У 1816 выйшаў у адстаўку. У 1826—33 быў на цывільнай службе ў Арэнбургскай губ., у Пензе i Кастраме. Сістэматычнай адукацыі не атрымаў, але  самастойна  набыў  разнастайныя веды: валодаў французскай i нямецкай мовамі,   цікавіўся   гісторыяй   i   літаратурай.  Поглядамі  быў блізкі да дзекабрыстаў.   Як   дасціпны   чалавек згадваецца  ва  ўспамінах  земляка  — кампазітара М.Глінкі. Ананімная парадыйнасатырычная паэма «Энеіда на­выварат» — адзін з першых буйных твораў беларускай літаратуры новага часу — магла быць ім напісана ў вёсцы ці тады, калі ён стажыраваўся ў Смаленскай удзельнай канторы (пасля 1812, але не пазней як у пачатку 1830). Большасць     сучасных     даследчыкаў лічаць, што гэты твор належыць менавіта пяру Р. Паэма напісана ў жанры травесці (г. зн. набліжана да пародыі), парадзіруе паэму «Энеіда» старажытнарымскага паэта Вергілія i прымыкае да травесційных «Энеід», якія пачынаючы   з   17   ст.   ўзнікалі   ў   многіх еўрапейскіх літаратурах як дэмакратычная рэакцыя на класіцызм. Найбліжэйшымі ўзорамі для аўтара, вера­годна, былі адпаведныя ўкраінскі (І.Катлярэўскага) i рускі (М.Осіпава) творы. У сваіх папярэднікаў аўтар запазычыў сюжэт (прыгоды легендарнага героя Энея — заснавальніка дзяржавы ў старажытным Лацыуме), але стварыў арыгінальны твор, напоўнены рэаліямі беларускага жыцця часоў прыгонніцтва. Паэма мае выразную дэмакратычную накіраванасць. Трыянцаў — спадарожнікаў Энея — аўтар надзяляе рысамі прыгонных сялян, паказвае ix кемлівымі, працавітымі i жыццелюбівымі. Пад выглядам старажытных антычных багоў (Юнона, Эол) i некаторых іншых персанажаў (Дыдона) выводзяцца памешчыкіпрыгоннікі i ix памагатыя. Са шчырым захапленнем апавядае аўтар пра таленавітае ўсёўмельства прыгонных, імкнецца да праўдзівага паказу ix жыцця, дэманструючы дасканалае веданне беларускага фальклору, вялікія выяўленчыя магчымасці беларускай мовы. Паэма адыграла вялікую ролю ў станаўленні новай беларускай літаратуры i ўваходзіць у скарбніцу беларускай паэзіі.

Р. з'яўляецца таксама аўтарам вершаванай камедыі «Шлюб па няволі», сатыры на аракчэеўскія парадкі «Вялікі муж субардынацыі», вершаў, у якіх высмейвалася самадурства паноў, апісаліся камічныя эпізоды з жыцця памешчыкаў, даваліся нататкі па гісторыі. Тэксты гэтых твораў распаўсюджваліся ў рукапісах i цяпер невядомыя.

 

Літ.: Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971; Яго ж. Пошукі імя. Мн., 1978.