РАДЗЕВІЧ Міхаіл

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 238 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
РАДЗЕВІЧ Міхаіл

Васілевіч (1838—пасля 1917)

 

Літаратурны i тэатральны крытык, педагог, этнограф. Нарадзіўся ў Мазыры ў сям'i святара. У 1859 скончыў Пецярбургскую духоўную семінарыю, потым 2 гады вучыўся ў Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Не скончыўшы яе курс, перайшоў у Пецярбургскі універсітэт. У 1862 атрымаў пасведчанне на званне настаўніка рус­кай мовы i славеснасці ў жаночых гімназіях. 3 мая 1864 працаваў у навучальных установах Віленскай навучальная акруті; выкладаў рускую мову, славеснасць i харавыя спевы ў віленскіх мужчынскай i жаночай гімназіях. У пачатку 1870 прызначаны інспектарам Віленскай дырэкцыі народных вучылішчаў, у 1873 — справаводам дэпартамента народней асветы ў Пецярбургу; курыраваў жаночыя навучальныя ўстановы Расіі, быў членам асобага аддзела навуковага камітэта міністэрства, які разглядаў кнігі, выдадзеныя для народнага чытання. За 16 гадоў працы даслужыўся да даволі высокага звання сапраўднага стацкага саветніка. 3 1889 узначальваў Варшаўскую дырэкцыю народных вучылішчаў. У 1894 выйшаў у адстаўку i займаўся , літаратурнай дзейнасцю. Апошнія звесткі пра яго датаваны 1917. Далейшы яго лёс невядомы.

У 1860я гады выступаў як публіцыст рэвалюцыйнадэмакратычнага кірунку. Свае артыкулы публікаваў у часопісе братоў Дастаеўскіх «Время», у часопісах сатырычным «Искра» i тэатральным «Русская сцена». У публікацыях побач з літаратурнымі ставіў актуальныя педагагічныя праблемы. Быў прыхільнікам ідэй рускага педагога К.Дз.Ушынскага, якога лічыў перакананым змагаром за прагрэсіўнае выхаванне i адукацыю. У сваіх артику­лах, нарысах i замалёўках разглядаў пытанні навучання, выхавання i адукацыі («Купцы — рэфарматары гімназій», «У народнай школе», «Некалькі слоў пра настаўніцкія інстытуты» i інш.). Аналізаваў i крытыкаваў сістэму фізічнага пакарання, што ўжывалася ва ўсіх тагачасных сярэдніх i ніжэйшых навучальных установах. Лічыў, што пакаранне прыносіць шкоду, бо зневажае асобу выхаванца, вядзе да дэгуманізацыі адносін дарослых i дзя

цей. Кара — гэта знявага, крыўда, а «ці можа знявага выхоўваць, узнімаць духоўна?» Востра крытыкаваў існуючую сістэму ўнутрышкольнага рэжыму. У артыкуле «Беларускія народныя школы» (1871) намаляваў тыповую для ўсіх пачатковых школ Беларусі карціну ўбоства, паказаў беднае, напаўгалоднае, жабрацкае жыццё вучняў, а таксама цяжкае незабяспечанае жыццё сельскіх настаўнікаў, лёс якіх — працавітае жыццё i галодная жахлівая старасць. У педагагічных артыкулах Р. падкрэсліваў у сялянскіх дзяцей такія станоўчыя якасці, як шчырасць, сумленнасць, сціпласць, здольнасці, дапытлівасць, зацікаўленасць у авалоданні ведамі. Лічыў, што ў маральным выхаванні вучняў першарадную ролю адыгрывае разумны парадак у навучальнай установе, узаемаадносіны педагогаў i выхавацеляў, дзейнасць i паводзіны самога педагога.

 

Л im.: Антология педагогической мысли Белорусской ССР. М., 1986. С. 211—216.