РАМАНАЎ Еўдакім

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 108 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
РАМАНАЎ Еўдакім

Раманавіч (11.9.1855— 20.1.1922)

 

Этнограф, фалькларыст i археолаг. Нарадзіўся ў мяст. НоваБеліца (цяпер у межах Гомеля) у сям'і мяшчан. Скончыў Гомельскую прагімназію (1870), курсы настаўнікаў рускай мовы i гісторыі (1872). Працаваў настаўнікам (з 1872), інспектарам народных вучылішчаў Віцебскай, Гродзенскай i Магілёўскай губ. (1886—1906), членам Часовай камісіі па ўладкаванні Віленскай публічнай бібліятэкі i музея (1906—16). На працягу 1897—1903 працаваў рэдактарам у газеце «Могилевские губернские ведомости», з 1910 — загадчыкам секцыі этнаграфіі i археалогіі ПаўночнаЗаходняга аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства. 3 1917 жыў у Стаўрапалі. Р. вывучаў матэрыяльную i духоўную культуру беларусаў: жыллё, адзенне, сямейны побыт, народныя абрады, вераванні, дзіцячыя гульні, нар. каляндар i медыцыну. Аўтар больш як 200 прац па этнаграфіі, фальклоры, гісторыі, археалогіі i мове беларусаў, сабраў i надрукаваў больш як 10 тыс. фальклорных твораў. Галоўная фальклорнаэтнаграфічная праца Р. «Беларускі зборнік» (вып. 1—9, 1886—1912) з'яўляецца своеасаблівай энцыклапедыяй побыту i культуры беларусаў дарэвалюцыйнага часу. У 1886—94 вёў археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Магілёўскай i Віцебскай губ. Ён склаў археалагічныя карты Магілёўскай, Віцебскай i Гро­дзенскай губ., сабраў звесткі пра больш за 1000 гарадзішчаў на Бела­русь выявіў шмат стаянак першабытнага чалавека, вёў антрапалагічныя даследаванні. Каля в. Высокі Гарадзец Талачынскага рна Р. адкрыў помнік эпіграфікі 12 ст. Барысаў камень. У

1900 Р. выдаў зборнік «Тарас на Пар­насе i іншыя беларускія вершы» (дапоўненае выданне выйшла ў 1902), у

1901 апублікаваў (ca скарачэннямі) працу A.Afeepa «Апісанне Крычаўскага графства 1786 г.». Папулярызаваў творы В.ДунінаМарцінкевіча, Ф.Багушэвіча. За вялікі уклад у развіццё навукі  Р.  быў  выбраны  правадзейным членам Рускага геаграфічнага тавары­ства (1886), таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі i этнаграфіі (1888), Маскоўскага археалагічнага та­варыства (1890), Віцебскага статыстычнага камітэта (1891) i інш.

 

Тв.: Материалы по исторической топо­графии Витебской губернии. Уезд Велижский. Могилев, 1898; Могилевская старина. Вып. 1—3. Могилев, 1900—03; Учебник русской грамматики. 4 изд. Могилев, 1904; Материалы по этнографии Гродненской губернии. Вып. 1—2. Вильна, 1911—12; Первоисточники для истории Могилевского края. Вып. 1. Одесса, 1916; Беларускія народныя казкі: (Са зборнікаў Е.Р.Раманава). Мн., 1962.

Літ.: Бандарчык В.К. Е.Р.Раманаў. Мн., 1961. В.К.Бандарчык.