РОМЕР Альфрэд

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 273 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
РОМЕР Альфрэд

Ізідар (16.4.1832—24.1.1897)

 

 

Жывапісец, графік, медальер, мастацтвазнавец, этнограф. Нарадзіўся ў Вільні. Адукацыю па жывапісе атрымаў у КЛ.Русецкага, потым вучыўся ў Парыжы ў Л.Бана i А.Аляшчынскага, у Мюнхене — У А. фон Рамберга (1869—74). 3 канца 1850х гадоў жыў у маёнтку Крэўна (цяпер Літва). За ўдзел у паўстанні на Беларусі 1863—64 адбываў турэмнае зняволенне. Пасля вызвалення працаваў у Мюнхене, Кракаве, Парыжы, прымаў актыўны ўдзел у ix мастацкім жыцці. 3 1874 жыў у маёнтку Каралінава (цяпер Пастаўскі рн), з 1884 у Кракаве. Маляваў партрэты, пейзажы, тэматычныя кампазіцыі з жыцця народа i на рэлігійныя сюжэты. Яго работам уласцівы дакладны выразны малюнак, свабода i натуральнасць кампазіцыі: партрэты маці (1872), бацькі, жонкі, Э.Ромера (1873), М.Ромера, аўтапартрэты, парт­рэты К.Русецкага, К.Эстрэйхера, Ф.Даноўскага, У.Лушчкевіча, скульптара Яцунскага, жывапісца Швайніцкага i яго жонкі, карціна «Паўстанец 1863 года» (1886) i інш. Стваральнік бронзавых медальёнаў з партрэтнымі выявамі, гравюр з выявамі сялян, архітэктурных помнікаў, карыкатур. Гістарычную i мастацкую каштоўнасць маюць этнаграфічныя замалёўкі сялянскага  побыту  беларусаў:   кампазіцыі

«Сялянская хата», «Сялянская дзяўчынка», «Каля карчмы», «Сялянскі двор», «Перад вакзалам», замалёўкі народных касцюмаў. Зрабіў шэраг размалёвак у праваслаўных i каталіцкіх храмах у в. Камаі (Пастаўскі рн) i Пінску. Вывучаў народнае прыкладное мастацтва Беларусі, падрыхтаваў навуковую публікацыю пра слуцкія паясы.

 

Лі'т.:Д р о б о в Л.Н. Живопись Белорус­сии XIX—начала XX в. Мн., 1974. С. 207— 210.