РУНКЕВІЧ Сцяпан

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 518 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
РУНКЕВІЧ Сцяпан

Рыгоравіч [11 (22). 1.1867—?]

 

Гісторык  рускай  царквы,  асветнік. Нарадзіўся на Беларусі ў сям'і протаіерэя Мінскай епархіі. Скончыўшы Пецярбургскую   духоўную   акадэмію, выкладаў у ёй, быў сакратаром Сінода Яшчэ студэнтам прымаў удзел у дзейнасці   студэнтаўпрапаведнікаў   i   вёў народныя   рэлігійнапавучальныя  чыганні ў цэрквах, грамадскіх i приват­ных залах, начлежных дамах. Вынікам гэтай дзейнасці з'явіліся яго нарысы «Студэнтыпрапаведнікі» (Спб., 1892) i серыя твораў «Народная акадэмія», у якой меркавалася выдаваць па даступнай цане лепшыя пропаведзі i ўрыўкі з твораў сучасных i старажытных царкоўных пісьменнікаў (у 1895—96 выйшла 5 кніжак). Апрача таго, Р. выдаў «Матэрыялы   для   гісторыі   Мінскай епархіі»   (вып.   1—5.   Мн.,   1892—94), «Кароткі гістарычны нарыс стагоддзя Мінскай     епархіі...»     (Мн.,     1893), «Гісторыю      Мінскай      архіепіскапіі (1793—1832      гг.)»       (Спб.,       1893, магістарская дысертацыя), «Жыццяпісы   заходнярускіх   уніяцкіх   мітрапалітаў»  (т.  1. Спб.,  1897), «Рэлігійныя матывы ў творах А.С.Пушкіна» (Спб., 1899). Друкаваў артыкулы ў часопісе «Минские епархиальные ведомости». У сваіх працах i публікацыях па гісторыі уніяцкай   царквы   i   Мінскай   епархіі праваслаўнай царквы ў 18—19 ст. разглядаў пытанні гісторыі Полыпчы напярэдадні   яе   падзелу,   яе   ўзаемаадносіны з Расіяй. Р. цікавілі не толькі палітычныя, юрыдычныя i культурныя аспекты гэтай праблемы, але i пытанні царкоўнага   землеўладання.   Асабліва падрабязна распрацавана  ім пытанне пра  вяртанне  уніятаў  у праваслаўе. Хоць   Р.   прытрымліваўся   ў   цэлым афіцыйнага пункту гледжання, ён выкарыстаў   вялікі   архіўны   матэрыял, прасачыў  гэты   працэс  літаральна  ў кожным прыходзе.

 

Літ.: Афанасьев Н.И. Современни­ки. Т. 2. Спб., 1910.