РЫПІНСКІ (Р а д в а н )

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 480 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
РЫПІНСКІ (Р а д в а н )

Аляксандр Феліксавіч (кал я 1811—1886)

 

Паэт, фалькларыст, кнігавыдавец, мастак. Нарадзіўся на Віцебшчыне. Паходзіў са старадаўняга беларускага шляхецкага роду. У маленстве выхоўваўся ў дзедаўскім маёнтку Стайкі каля Віцебска. У раннім юнацкім узросце, пазнаёміўшыся з беларускімі народнымі песнямі i казкамі, пачаў весці фальклорныя запісы (згублены ў час паўстання 1831), захапіўся верша складаннем i перакладамі. Найбольш раннім вершам лічыцца запіс 16гадовага юнака на тытульным лісце ў рукапісным зборніку яго школьнага таварыша Гайкі з Пнёва (на польскай мове). У 1827 пераклаў на польскую мову «Русалку» А.Пушкіна. Пасля заканчэння Віцебскай гімназіі ў 1829—30 ву­чыўся ў Дынабуртскай (цяпер Даўгаўпілс, Латвія) школе прапаршчыкаў. Значнай падзеяй гэтага перыяду лічыў знаёмства з В.Кюхельбекерам, які адбываў пакаранне ў Дынабургскай крэпасці. Разам з сябрамі Р. наведваў зняволенага дзекабрыста, дапамагаў яму перапісваць літаратурныя творы, дастаўляў у крэпасць літаратуру. Адданасць ідэалам барацьбы Р. адкрыта выявіў у момант, калі ён, слухач школы прапаршчыкаў, атрымаў загад выступіць супраць паўстанцаў у 1831, але замест гэтага сам стаў актыўным змагаром. Калі паўстанне было задушана, ратуючыся ад катаргі, разам ca сваім атрадам перайшоў у Прусію. У 1832 напісаў развітальны верш «Да Польшчы на апошняй мяжы княства Пазнанскага каля Мальбурга (у дарозе да Францыі)».

У 1832—46 жыў у Парыжы. Там абраны членам французскай Акадэміі прамысловасці, сельскай гаспадаркі, рамёстваў i гандлю. У суполцы з Ф.Ходзькам адкрыў мастацкі магазін. У 1839 на пасяджэнні Польскага літаратурнага таварыства ў Парыжы прачытаў першы даклад па беларускай этнаграфіі i фальклоры, a ў 1840 на падставе ўласных лекцый выдаў асобнай кнігай фалькларыстычнае даследаванне «Беларусь (Колькі слоў пра паэзію простага люду той нашай польскай правінцыі, пра яго музыку, спевы, танцы i інш.)», дзе ўпершыню сістэматызаваў вусную творчасць беларускага народа па жанрах i тэматыцы. У кнізе вялікая колькасць абрадавых твораў (адноўленых па памяці, а таму не заўсёды дакладных), даюцца апісанні i характарыстыка абрадаў, уключаны звесткі па гісторыі літаратуры i музычнай культуры Віцебшчыны, змешчаны народныя рэлігійныя песні кніжнага паходжання («Стары Восіп барадаты», «О, мой божа, веру табе»), уласныя творы, стылізаваныя пад на­родныя песні. Агульная канцэпцыя кнігі вызначаецца пэўнай супярэчлівасцю: аўтар заклікае да вывучэння народнасці i ў той жа час прызнае яе выключна як польскую, прысвячае сваё выданне «першаму з мужыкоў беларускіх, які навучыцца спачатку чытаць, а затым гаварыць i думаць папольску». Да парыжскага перыяду адносіцца яго блізкае знаёмства з А.Мі'ц­кеві'чам, якое грунтавалася на адзінстве грамадзянскіх i эстэтычных ідэалаў. Польскі даследчык Ф.Герман сцвярджаў, што «любасць да Беларусі была  адным  з  тых  фактараў,  якія

спрыялі збліжэнню Міцкевіча з Рыпінскім, а потым трываламу ix сяброўству». Магчыма, па парадзе А.Міцкевіча, Р. падрыхтаваў да друку ўспаміны з часоў паўстання 1831 (у 1836 у Парыжы выдадзены ix фрагменты «Паўстанне Вілейскага, Завілейскага i Дзісенскага паветаў») i стварыў навуковую распрацоўку «Выпісы польскіх гарадоў i вёсак, упомненых у творы Нарбута «Гісторыя старажытнай Літвы» (з дадаткам «Спіс польскіх рэк»).

У 1846 Р. пераехаў у Лондан i займаўся там выдавецкай i творчай дзейнасцю, выкладаннем моў, матэматыкі i малявання. Быў шырока вядомы як ма­стак, афармляў уласныя кнігі, выявіў выключныя здольнасці да мастацкай фатаграфіі, стаў адным з піянераў фотамастацтва.   Разам   з   І.Яцкоўскім  у

1852 заснаваў у прыгарадзе Лондана Тотнэме вольную друкарню, у якой у

1853 выдаў зборнік сваіх польскамоўных вершаў «Паэзія», дзе змясціў i беларускую рамантычную баладу «Нячысцік» (у 1853 выйшла асобным выданнем у Познані), у 1854 — зборнік «Сяржантфілосаф». У 1853 Р. звярнуўся ў Пецярбургскі цэнзурны камітэт з просьбай надрукаваць «Нячысціка» ў любой друкарні Расіі, але балада была прылічана да забароненых твораў, паколькі яе аўтар быў вя­домы царскім уладам «як пісьменнік, адданы бунтарскім ідэям». У лонданскай друкарні Рыпінскага—Яцкоўскага з кастрычніка 1852 друкавалася поль­ская эмігранцкая газета «Democrata Polski» («Польскі дэмакрат»), у 1854 надрукавана кніга І.Яцкоўскага «Аповесць майго часу, або Літоўскія прыгоды» з вершам П.Багрьта «Заграй, заграй, хлопча малы...».

Пасля царскай амністыі ў 1859 Р. вярнуўся на радзіму. Пад строгім наглядам паліцыі жыў у в. Кукавячына на Віцебшчыне, якая належала яго брату, пазней туліўся ў сваячкі ў ма­ёнтку Страганы. Працаваў над гісторыяй беларускай літаратуры, стварыў шэраг біяграфій пісьменнікаўбеларусаў (55 прозвішчаў), напісаў жыццяпісы Я.Баршчэўскага, Г.Марцінкевіча, В.Рэута, Ф.Рысінскага, Т.ЛадыЗаблоцкага (не захаваліся). Перапісваўся з пісьменнікам i публіцыстам А.Плугам, зрабіў два запісы ў «Альбо­ме» А.ВярыгіДарэўскага — паэтычны i празаічны, маральна i матэрыяльна дапамагаў маладым мастакам i літаратарам з Беларусі i Літвы. Канчаткова ўсвядоміў сябе нацыянальным куль­турным дзеячам, пра што сведчаць радкі з ліста да А.Плуга, датаванага 1883: «Можа, дарэмна мы горнемся да гэтай няшчаснай Польшчы, як народжаныя на Русі, якую i даўней, здаецца, ужо называлі польскай Сібір'ю». Гісторыкалітаратурную вартасць меў асабісты архіў Р., багаты фактычнымі звесткамі пра беларускую культуру 18—19 ст., які, на жаль, не захаваўся.

У гісторыю беларускай культуры Р. ўвайшоў як збіральнік, знаўца i прапагандыст нацыянальнага фальклору i этнаграфіі, выдавец, вакол якога кансалідавалася беларускае эміграцыйнае асяроддзе, адзін з першых даследчыкаў літаратуры Беларусі, спрабаваў упарадкаваць нормы беларускай арфаэпіі. Паэзіі Р. ўласціва фальклорнарамантычная скіраванасць у спалучэнні з дыдактычнасцю i сентыментальным стылем. Ён адзін са стваральнікаў жанру балады ў беларускай літаратуры.

 

Літ.: Пачынальнікі. Мн., 1977; Г і л е в i ч Н. 3 клопатам пра песні наро­да. Мн., 1970; Каханоўскі Г. Археалогія i гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. Мн., 1984; Майхр о в i ч С. Беларуская літаратура XIX стагоддзя // Полымя. 1952. № 9; Я г о ж. Нарысы беларускай літаратуры XIX ста­годдзя. Мн., 1957. Н.В.Тарэлкіна.