САБОЛЬШЧЫКАЎ Васіль

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 463 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
САБОЛЬШЧЫКАЎ Васіль

Іванавіч [13(25). 1813— 19(31). 10.1872]

 

Архітэктар i бібліяфіл. Нарадзіўся ў Віцебску. Пасля заканчэння мясцовай гімназіі служыў у Віцебскім губернскім   праўленні.    Прыроджаная   дапытлівасць  прывяла  яго  ў  1830  на службу ў Пецярбург, дзе ў вольны час самастойна вывучаў замежныя мовы, чытаў навуковыя кнігі. Пасля доўгіх намаганняў   трапіў    на    службу    ў Публічную бібліятэку. Гэтай культур­ней  установе  была  прысвечана  яго дзейнасць да канца жыцця. Кіраўніцтва бібліятэкі высока цаніла стараннасць i веды С. i карысталася імі. Яго намаганнямі   ў   бібліятэцы   было   арганізавана вялікае аддзяленне замежных твораў пра Расію. Адначасова з працай у бібліятэцы С. наведваў як вольны слухач класы Акадэміі мастацтваў i вывучаў там архітэктуру. Паводле яго праекта была ўзведзена чытальная за­ла — адна з самых значных у тагачаснай Еўропе. Пасля пажараў 1862 ка­питальна перабудаваў амаль увесь будынак бібліятэкі. Пасля паездкі за мяжу (1858) выдаў твор «Агляд вялікіх бібліятэк у Еўропе...»  (1860), у якім выклаў найлепшы спосаб утрымання і каталагізацыі значных кнігасховішчаў i прапанаваў вельмі зручную сістэму, якая была прынята ў Публічнай бібліятэцы. У кнізе «Пячное майстэрства», выдадзенай у 1865, прапанаваў новыя канструкцыі  печаў, мадэлі якіх былі высока адзначаны на Парыжскай сусветнай выстаўцы  1867. У 1870 С. надрукаваў разважанне пра тое, што трэба рабіць у дамах, каб пазбегнуць вільготнасці. У часопісах i газетах друкаваў артыкулы i нататкі, у якіх папулярызаваў архітэктурныя звесткі пра паляпшэнне зручнасці жылля ва ўмовах паўночнага клімату. У апошнія га­ды жыцця працаваў архітэктарам i хавальнікам аддзела прыгожых мастацтваў Публічнай бібліятэкі. Паводле яго праекта ў 1872 у Пецярбургу пабудавана рымскакаталіцкая кансісторыя  з царквой у раманскім стылі.

Г.А.Маслыка.