САВЕТАЎ Аляксандр

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 524 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.1%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
САВЕТАЎ Аляксандр

Васілевіч [12(24). 11.1826— 24.11(7.12). 1901]

 

 

Вучоны, аграном, педагог. Нарадзіўся ў с. Гульнева Дзмітраўскага рна Маскоўскай вобл. Пасля закан­чэння ў 1850 ГорыГорацкага земля робчага інстытута працаваў у ім выкладчыкам. У 1853—55 камандзіраваны ў Германію, Бельгію i іншыя краіны Еўропы для вывучэння сельскай гаспадаркі. У 1855—57 ён узначальваў у інстытуце кафедру сельскагаспадарчай тэхналогіі, чытаў лекцыі па аграхіміі. 3 1859 загадчык кафедры сельскай гаспадаркі Пецярбургскага універсітэта. У гэтым жа годзе за працу «Пра развядзенне кармавых траў у полі», якая была падрыхтавана i напісана ў ГорыГорках, яму прысуджана ступень магістра сельскай гаспадаркі, у 1867 за працу «Аб сістэмах земляробства» — ступень доктара сельскай гаспадаркі (першы ў Pach). У 1888—1900 працаваў дэканам фізікаматэматычнага факультэта Пецярбургскага універсітэта. Асноўныя працы прысвечаны сістэмам земляробства i севазваротам. Распрацоўваў рацыянальныя спосабы вядзення сельскай гаспадаркі, абгрунтаваў мэтазгоднасць пасеваў бабовых i злакавых кармавых траў. 3 1860 кіраваў сельгасаддзелам Вольнага эканамічнага таварыства, быў рэдактарам яго «Прац...». У 1885—96 (разам з В.В.Дакучаевым)   i   ў   1898—1900   (разам  з М.П.Адамавым) выдаваў «Матэрыялы па вывучэнні рускіх глеб». С. стаяў на перадавых пазіцыях агранамічнай навукі свайго часу, да вырашэння прыродазнаўчых праблем падыходзіў гістарычна. Адстойваў прыярытэт рускага земляробства ў практыцы травасеяння, выступаў як прыхільнік прагрэсіўнай ідэі адзінства арганічнай i неарганічнай прыроды, падкрэсліваў стваральную ролю раслін у працэсе глебаўтварэння. Палявое травасеянне ён разглядаў не толькі як крыніцу, але i як найважнейшы фактар паляпшэння фізічных якасцей глебы i павышэння яе ўрадлівасці. Добра ведаючы стан сельскай гаспадаркі i навукі за мяжой, С. ніколі не прапаноўваў слепа капіраваць чужы вопыт, a падкрэсліваў неабходнасць выпрацоўкі ўласных метадаў вядзення гаспадаркі, якія дапасоўваліся да эканоміі i адпаведных глебавых i кліматычных умоў пэўных раёнаў.

 

ГорыГоркі. 3 малюнка 19 ст.

 

Літ.: Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 378—380.