САВІЧ Францішак

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 470 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
САВІЧ Францішак

(1815—46)

 

Грамадскі дзеяч, змагар за ідэалы свабоды i сацыяльнай справядлівасці. Нарадзіўся ў в. Вяляцічы Пінскага павета Мінскай губ. ў сям'і уніяцкага святара. Пачатковую адукацыю атрымаў дома, потым скончыў Пінскае павятовае вучылішча (1833). На выхаванне С. ў духу асветніцкіх традыцый моцна паўплываў выхавальнік вучылішча i апякун пасля смерці яго бацькі Ф.Махцінскі. Яшчэ ў вучылішчы ў С. былі верныя сябрыаднадумцы, з якіх склаўся правобраз будучага тайнага таварыства. 3 1833 С. вучыўся за казённы кошт у Віленскай медыкахірургічнай акадэміі. Ён быў здольным i старанным студэнтам, захапляўся тэатрам, паэзіяй. Пад уплывам любімага паэта А.Міцкевіча складаў вершы ў форме гутарак, галоўнымі героямі якіх былі простыя людзі. С. наведваў лекцыі i ў духоўнай акадэміі. Ён карыстаўся аўтарытэтам у акадэмічнага кіраўніцтва, за тое, што заступаўся за больш бедных таварышаў, быў празваны «дэмакратам». У асяроддзі тагачаснага студэнцтва распаўсюджвалася i чыталася забароненая палітычная i антырэлігійная літаратура, ствараліся тайныя таварыствы i гурткі, фарміраваліся i раслі дэмакратычныя i рэвалюцыйныя настроі як водгук на нядаўна задушанае паўстанне 1830—31. На фарміраванне ідэйных асноў сацыяльнапалітычнай пазіцыі С. вырашальны ўплыў зрабілі польскія рэвалюцыянеры Я.Чынскі i Ш.Канарскі — прыхільнік сацыяльнай праграмы расійскіх дзекабрыстаў.

У ідэйнай i практычнай дзейнасці С. кіраваўся прагрэсіўнымі ідэямі грамадскага развіцця розных краін у адносінах да рэальных умоў Беларусі. Ён стаяў ля вытокаў зараджэння рэвалюцыйнага дэмакратызму на Беларусі, прадстаўнікамі i выразнікамі якога пазней былі К.Каліноўскі i Ф.Багушэвіч. Жыццё i дзейнасць С. прыпадае на перыяд царавання ў Расіі Мікалая I, калі тут панавалі прыгонніцкія парадкі, лютавала цэнзура, абвастрыліся сацыяльныя i нацыянальныя супярэчнасці, паглыбляючы крызіс феадальнай сістэмы. Пасля задушэння ў 1825 паўстання дзекабрыстаў рэакцыя ўзяла верх ва ўсіх сферах грамадскага жыц­ця. Карнымі мерамі ўраду ўдалося задушыць выступленні супраць царызму i прыгнёту ў розных сацыяльных пла­стах грамадства, што яшчэ больш узмацняла антыпрыгонніцкія настроі ў перадавой часткі грамадства, паскарала фарміраванне ідэалогіі рэвалюцыйнага дэмакратызму i нацыянальнавызваленчага руху. С. быў адным з пачынальнікаў i прадстаўнікоў радыкальнага кірунку гэтага руху, арганізатарам «Дэмакратычнага таварыства» сярод студэнцкай i разначыннай моладзі.

У выніку пакутлівых пошукаў ісціны i шляхоў сацыяльнага пераўтварэння С. прыходзіць да ідэі антыпрыгоннай рэвалюцыі. Яшчэ студэнтам 3га курса С. ca сваімі аднадумцамі (10 чалавек) стварыў тайную арганізацыю «Дэмакратычнае таварыства», напісаў для яго статут «Прынцыпы дэмакратызму», які складаўся з уводзін, 8 частак i заключэння. Ва ўводзінах да статута былі сфармуляваны мэты арганізацыі: барацьба з беззаконием, выхаванне моладзі ў духу сумленнасці i грамадскай карысці, спачуванне абяздоленым не­залежна ад нацыянальнай, рэлігійнай i саслоўнай прыналежнасці; рэкамендавалася жыць сціпла, змагацца з недахопамі, весці здаровы лад жыцця, набываць грунтоўныя веды i авалодваць рамяством. Таварыства было тайнае, старанна заканспіраванае, падзялялася на дзесяткі. Прыём у яго вёў адказны за дзесятку (солтыс). Кожны, хто ўступаў, браў новае імя, даваў прысягу (кляліся «прысвяціць сваё сілы барацьбе за шчасце айчыны i адзінства народаў»), плаціў узносы. Для сувязі існавала сістэма пароляў (Вільня — «маці», Віленская губ. — «халупа» i інш.). Для барацьбы з паліцыяй была створана спецгрупа. Не дазвалялася захоўваць зброю i забароненую літаратуру, парушальнікаў статута штрафавалі. За 2,5 года існавання та­варыства праграмныя мэты i гуманістычныя прынцыпы яго ўдакладняліся i канкрэтызаваліся. Таварыства расло колькасна, пашыралася геаграфічна. Аснову яго складалі студэнтымедыкі, уваходзіла таксама i моладзь са шлях­ты, духавенства, рамеснікаў i інш. У таварыстве панаваў дух інтэрнацыяналізму. У адносінах да сацыяльнапалітычных задач не было аднадушша. Адны аб'ядноўваліся вакол С. (радыкалы), другія пазбягалі палітычных праблем, стаялі на пазіцыях болыпай памяркоўнасці. С. адстойваў неабходнасць барацьбы з царызмам i дэспатызмам, аб'яднанне розных апазіцыйных слаёў усіх народаў краю (беларусаў, палякаў, рускіх, украінцаў, яўрэяў). Вострая крытыка царызму i прыгонніцтва была накіравана на перабудову жыцця грамадства на аснове «мужыцкай праўды». У пач. 1837 С. наладзіў непасрэдныя кантакты з Канарскім, былым кіраўніком паўстання 1830—31, i распачаў сумесную дзей­насць па здзяйсненні галоўнай мэты таварыства — падрыхтоўкі паўстання сялян супраць прыгонніцтва. Але ў канцы мая 1837 Канарскі, а потым i С. былі арыштаваны. Па справе Канарскага была створана «Віленская следчая камісія па злачынцах» пад старшынствам віленскага віцэгубернатара князя Трубяцкога, празванага «Чорным д'яблам». У сваіх мемуарах «Споведзь грэшніка, які каецца» (хоць у ix не бы­ло ніякага раскаяния) С. пісаў: «Са звярыным   крыкам   «лжэш,   свіння»кідаўся ён [Трубяцкой] на вязняў у час допыту, біў... пакуль ахвяра не траціла прытомнасць». За 8 месяцаў следства С. не страціў прысутнасці духу. У турме ён звязаўся з тайнай арганізаііыяй рускіх афіцэраў, якую ўзначальваў А.Караваеў (спрабаваў арганізаваць уцёкі вязняў). Але адзін з членаў тава­рыства не вытрымаў катаванняў i назваў усіх, хто быў звязаны з Канарскім. Пачаліся новыя арышты. Канарскі i С. узялі на сябе ўсю віну, але адмаўлялі ідэю падрыхтоўкі

ўзброенага паўстання, спасылаючыся на статут. Абвінавачванне ў падрыхтоўцы паўстання не атрымала дакументальнага пацвярджэння. Ваеннапа.\явы суд 31.1.1839 прыгаварыў Канарскага да расстрэлу, трое з 24 арыштаваных (С, Я.Загорскі i К.Рапчынскі) высланы радавымі на Каўказ без права выслугі, астатнія — з правам на атрыманне армейскіх чыноў.

Пазней сябра i аднадумца С. пісьменнік М.Лавіцкі пісаў Рапчынскаму на Каўказ, што студэнты захоўваюць вернасць ранейшым ідэалам, дзейнічаюць, чытаюць творы С: «Ты, Франц i Ян жывяцё з намі... ВашЫ імёны незабыўныя. Яны належаць гісторыі i заўсёды будуць свяціць як ясныя, светлыя зоркі... Слава Вам... няшчасныя людзі, Вялікія людзі».

Далейшы лес С. быў не менш трагічны. Шлях на Каўказ ён прайшоў пешшу, хварэў, лячыўся. За спробу ўцячы быў накіраваны на перадавую, затым у крэпасць на Каспіі Кізляр. Ba ўспамінах ён пісаў: «Думкі пра вызваленне ніколі не пакідалі мяне.. Уцёкі лічыў адзіным сродкам яго выканання». У 1839 у Адэсе арыштавалі Лавіцкага, у якога былі знойдзены дадатковыя «кампраметуючыя» матэрыя­лы, у т.л. «шкодныя вершы Савіча i Рапчынскага», рукапіс Лавіцкага «Нарыс духу Віленскай акадэміі», дзе бы­ла апісана рэвалюцыйная дзейнасць С. i створанага ім таварыства. Мікалай I загадаў даставіць С. з Каўказа. На беразе Церака жандары знайшлі адзенне i запіску С, што ён утапіўся. На самай справе той з падробленымі дакументамі накіраваўся пешшу праз Малдову ў Румынію. Восенню 1841, вывіхнуўшы нагу, пад імем доктара Гельгега зрабіў прыпынак каля мяст. Янішпаль Жытомірскага пав.  i  заняўся лекарскай практыкай. Хутка распаўсюдзілася чутка пра добрага доктара. Улады Янішпаля запісалі яго ў аднадворцы, што дало магчымасць аформіць замежны пашпарт. Але абавязак доктара прымусіў яго застацца для барацьбы з эпідэміяй халеры. Свае «Успаміны» ён не закончыў, але пра жыццё паспеў расказачь польскаму паэту А.Гразе, яму ж перадаў i незакончаны рукапіс «Споведзі...», які праз 30 гадоў быў апублікаваны. Памёр С. у 1846, пахаваны ў Астражку на Украіне.

Галоўнай сілай у рэвалюцыйнадэмакратычнай барацьбе С. лічыў народ (сялянства). Гэта адрознівала яго ад папярэдніх рэвалюцыянераўдваран i шляхты, якія ігнаравалі народ. Ідэйнай асновай праграмы «Дэмакратычнага таварыства» было натуральнее права i прыярытэт розуму, свабода, братэрства i сацыяльная справядлівасць. С. i сябры   па   таварыстве   ставілі   за   мэту

ўзняць на ўзброеную барацьбу сялян­ства як пераважную болыпасць насельніцтва краю. Але, зыходзячы з асветніцкіх традыцый, С. i яго аднадумцы лічылі, што дастаткова толькі раскрыць сялянству яго прыгнечанае становішча, як яно пачне барацьбу. С. крытыкаваў антыгуманны i амаральны характер прыгонніцтва, прыгнёту, прыніжэння i здзекаў памешчыкаў над сялянамі, асуджаў такі стан рэчаў, патрабаваў скасаваць ганебнае права аднаго чалавека панаваць над другімі. У доказе натуральнасці i антыграмадскасці прыгонніцкіх адносін С. апеляваў да ідэі роўнасці сацыяльных правоў усіх людзей. Крытыкуючы саслоўную няроўнасць, ён сцвярджаў, што годнасць людзей не залежыць ад ix сацыяльнай i іншай прыналежнасці, а вызначаецца здольнасцямі i талентам, асабістымі якасцямі. Выступаючы за роўнасць усіх, за справядлівы грамадскі лад, С. адмяжоўваўся ад утапічнасхематычнага разумения роўнасці людзей як абсалютнай роўнасці. «У прырвдзе няма лікургавай роўнасці. Няма яе i ў людзей, i ў прыродзе, ня­ма яе паміж членамі адной сям'і!» У адрозненне ад многіх сваіх папярэднікаў члены таварыства не ідэалізавалі грамадства, дзе роўнасць абмяжоўвалася толькі роўнасцю ўсіх перад законам, хоць на той час i гэта патрабаванне было прагрэсіўным. Яны марылі пра рэспубліканскі лад замест манархіі, калі «не будзе ні заможных, ні бедных, ні цароў, ні слуг, усе будуць браты, будуць людзі». Пры гэтым яны лічылі, што не варта шукаць узо­ры для пераймання, а трэба ісці сваім шляхам. «Ні Злучаныя амерыканскія штаты, ні Швейцарыя не павінны служыць нам узорам у імкненні да благаславеннай садружнасці». Для С. ха­рактерна адданасць ідэалам інтэрнацыяналізму, ідэям братэрства ўсяго чалавецтва. Гэтыя ідэалы знайшлі адлюстраванне ўжо ў арганізацыйных правілах членства ў «Дэмакратычным таварыстве», у прынцыпах, якія вызначалі кірунак барацьбы. Ідэя братэрства народаў лічылася адной з найважнейшых духоўных каштоўнасцей, убіраючы ў сябе гістарычны вопыт i асветніцкую ідэю роўнасці. С. сцвярджаў, што «ўсе нацыі роўныя, i ніхто не павінен адчуваць нянавісць адзін да аднаго, нягледзячы на нацыянальныя адрозненні (рускі, паляк ці яўрэй)». Абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў адбывалася ў абставінах двайнога нацыянальнага ўціску i прыгнёту (рускага i польскага). Тым не менш С. i яго аднадумцы не паддаліся ўплыву сляпога нацыяналізму i не адмяжоўваліся ад дэмакратычных сіл Полынчы i Расіі. Пры абмеркаванні нацыянальных пытанняў яны рабілі ўпор на тое, што ix радніла i аб'ядноўвала. Яны не толькі тэарэтычна стаялі на пазіцыях адзінства, але i ажыццяўлялі яго на справе. Адзінства брацкіх народаў у барацьбе за сацыяльнапалітычныя свабоды, супраць царскага дэспатызму знайшло сваё адлюстраванне ў кароткім закліку тава­рыства — «За нашу i вашу свабоду!». У процівагу пазіцыям улады i царквы рэвалюцыйны пратэст С. лічыў высокамаральным дзеяннем, бо менавіта дэспатызм насаджае ў грамадстве амаральнасць: нізкапаклонства перад высокапастаўленым чыноўніцтвам, пагоню за тытуламі, прадажнасць, хабарніцтва, бяздушнасць у адносінах да слабых i бедных. Знявага народа i доўгая яго няволя вядуць да з'яўлення i ў яго асяроддзі ганебнай маралі. Адносіны членаў таварыства да рэлігіі былі неадназначныя. Адны лічылі яе галоўнай жыццёвай сілай, адводзілі ёй асаблівую ролю ў маральнай сферы, другія аспрэчвалі гэтыя тэзісы, выказвалі перакананне, што развіццё чалавечага грамадства звязана з вызваленнем зпад улады царквы i рэлігіі. Але ўсе яны сыходзіліся ў асуджэнні духавенства за сувязь з самадзяржаўем, лічылі, што царква скампраметавала ся­бе абаронай дэспатычнай улады, асвячэннем прыгонніцтва, амаральнага i антыгуманнага ладу, маральным асуджэннем барацьбітоў за свабоду i справядлівасць. Дэмакратычныя i рэвалюцыйныя ідэі С. i створанага ім «Дэмакратычнага таварыства» не спынілі свайго існавання i пасля таго, як чле­ны таварыства раз'ехаліся па розных гарадах Расіі. Студэнтымедыкі выпу­ску 1839 кляліся захаваць вернасць дэ­макратычным традыцыям. С. не дажыў да адмены прыгоннага права, але яго ідэі i прынцыпы барацьбы знайшлі сваіх прадаўжальнікаў, напрыклад, дзейнасць Ю.Бакшанскага. Жыццё i дзейнасць С. — яскравы прыклад сапраўднага служэння народу, вызвалення яго ад дэспатызму i насілля i ў пер­шую чаргу ад цяжкага прыгону.

 

Тв.: У кн.: Helenijusz Е. Wspomnienia z lat minionych. Pamietnik Sawicza. Krakow, 1876. T. 2.

Літ.: Мошковский К. Очерк духа Виленской Академии от учреждения оной до 1839 г. // Русский архив. 1909. Кн. 1, вып. 4; С м i р н о ў А.Ф. Франц Савіч. Мн., 1961; Мохн'ач Н.Н. Идейная борь­ба в Белоруссии в 30—40е годы XIX в. Мн., 1971. С. 18—51. К.С.Пракошына.