СЕМЯНТОЎСКІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 358 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СЕМЯНТОЎСКІ

(СемянтоўскіК у р ы л а ) Аляксандр Максімавіч (1821—93)

 

 

Археолаг, краязнавец, этнограф, фалькларыст. Паходзіў з Расіі. «У неспакойны час паўстання» 1863—64 накіраваны на Беларусь для яе русіфікацыі. Аднак у адрозненне ад іншых чыноўнікаўкаланізатараў С. хутка асіміляваўся i з вялікай энергіяй узяўся за даследаванне краю. Да прыезду на Беларусь ён збіраў украінскі фальклор i ў 1851 выдаў зборнік «Маларускія i галіцкія загадкі». У Віцебскай губ. С. працаваў сакратаром губернскага статыстычнага камітэта i адначасова быў рэдактарам неафіцыйнай часткі газеты «Витебские губернские ведомости», пазней — рэ­дактарам «Памятной книжки Витеб­ской губернии». У 1864 С. падрыхтаваў працы «Статыстычны нарыс Віцебска» i «Сінельнанабойная вытворчасць у г. Віцебску». Асноўнай этнаграфічнай працай С. пра побыт i культуру беларусаў з'яўляецца «Этнаграфічны агляд Віцебскай губерні» (Спб., 1872). У прадмове да яе аўтар пісаў: «Ніколі этнаграфія як навука не звяртала на сябе столькі ўвагі вучоных i наогул адукаваных людзей, як у другой палавіне бягучага стагоддзя, калі да спраў дзяржаўнай палітыкі далучылася складанае пытанне аб нацыянальнасці». С. рэзка крытыкаваў «Погляд на гісторыю i этнаграфію заходніх губерняў Расіі» Ф.Р.Эркерта (1864), які сцвярджаў, што веравызнанне найбольш яскрава вызначае рысы, якія адрозніваюць адну народнасць ад дру­гой. На канкрэтных статыстычных даных i прыкладах з жыцця акаталічаных на тэрыторыі Віцебскай губерні беларусаў, латышоў, эстонцаў i іншых народнасцей, якіх Эркерт залічыў у палякі, С. навукова аргументавана падышоў да вызначэння этнічнага складу насельніцтва. Ён лічыў, што галоўнымі акалічнасцямі трэба лічыць родную мову, мінулы гістарычны лёс i сучасны лад жыцця, а таксама нацыянальную самасвядомасць народа i яго куль­туру.

У поглядах С. часам заўважаўся пэўны адбітак вялікадзяржаўнай палітыкі ў дачыненні да беларусаў (нібыта беларус па сваіх інтэлектуальных i фізічных якасцях стаіць ніжэй за рускіх), аднак у асноўным ён прыхільна ставіўся да беларускага народа пры апісанні яго побыту i культуры, падкрэсліваў цяжкае матэрыяльнае становішча, не вінаваціў у гаротным лёсе, ускладаючы віну на прыродныя ўмовы пражывання i фізічную прыроду насельніцтва. У працы «Аб мерах i вазе, якія выкарыстоўваюцца цяпер i ужи­вался ў старыя гады ў Віцебскай губерні» (1878) С. ахарактарызаваў 53 меры вагі i падкрэсліваў важнасць вывучэння такіх адзінак народнай метралогіі для даследавання побыту народа. Мясцовым уладам ён рэкамендаваў хутчэй уводзіць адзіныя меры i вагу, бо разнабой стварае ўмовы для падману сялян рознымі перакупшчыкамі. Праца С. «Беларускія старажытнасці» (вып. 1, Спб., 1890) прысвечана апісанню старажытных помнікаў i археалагічных знаходак. У ёй ёсць таксама падрабязнае апісанне абрадаў пахавання i памінак.

 

Літ.: Бандарчык В.К. Гісторыя бе­ларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964. С. 122—126.