СЕРДЗЮКОЎ Іван

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 481 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СЕРДЗЮКОЎ Іван

Іванавіч (12.11.1803—14.10.1886)

 

Эканаміст наватар, этнограф, фальк­ларыст. Нарадзіўся на Палтаўшчыне.

Вучыўся ў Канатопскім вучылішчы i Чарнігаўскай гімназіі, быў вольным слухачом Харкаўскага універсітэта. Служыў у канцылярыі ваеннага губернатара. У 1842 г. пераехаў у жончын маёнтак Кудрычы на Мсціслаўшчыне, дзе заняўся ўпарадкаваннем гаспадаркі. Шмат увагі аддаваў увядзенню новага паляводства, паляпшэнню ворнай зямлі, выкарыстоўваючы мінеральныя i арганічныя ўгнаенні, праводзячы меліярацыйныя работы; разводзіў прадукцыйныя пароды жывёлы. 3 прыхільнасцю ставіўся да прыгонных сялян, клапаціўся аб паляпшэнні ўмоў ix жыцця, заахвочваў пашыраць гаспадарку, дапамагаў матэрыяльна, імкнуўся выправіць маральна. У сярэдзіне 1840х гадоў пачаў змяшчаць у пецярбургскім перыядычным друку артыкулы эканамічнагаспадарчага ха­рактеру, у якіх дзяліўся вопытам па гадоўлі жывёлы, апрацоўцы i ўгнойванні глебы, уборцы збожжавых куль­тур, доглядзе пчол, вырабе палатна. Вёў актыўную перапіску з такімі ж, як сам, дапытлівымі гаспадарамі ў роз­ных кутках Беларусі i Расіі. Запісваў народныя прыкметы. Пакінуў цікавыя звесткі пра тагачаснае жыццё i гаспадарчыя заняткі. На пачатку 1850х гадоў паступіў аканомам у калужскія маёнткі князёў Качубеяў. Шмат зрабіў па ўпарадкаванні спраў i пашырэнні княжацкіх уладанняў, але неўзабаве вымушаны быў пакінуць службу. Вярнуўшыся ў вёску, аддаўся гаспадарчым i грамадскім справам. Пісаў артыкулы аб паляпшэнні гаспадарак, народнага дабрабыту, крытыкаваў несправядлівасць, хабарніцтва, прапанаваў скасаваць прыгон i дазволіць усім, хто жадае, набываць памешчыцкія маёнткі. Свае прапановы дасылаў у рэдакцыі часопісаў, у Вольнае эканамічнае тава­рыства, міністру фінансаў, у асобую

заканадаўчую камісію. Многія яго праекты былі ажыццёўлены. Пасля адмены прыгоннага права першы на Мсціслаўшчыне склаў з сялянамі дагавор, выдзеліў ім па 5 дзесяцін зямлі на ду­шу (замест чатырох, вызначаных палажэннем). Магілёўскі губернатар прызначыў яго міравым пасрэднікам у павеце. На гэтай пасадзе ён настойліва абараняў інтарэсы сялян, дамагаўся ад памешчыкаў уступак, пераадольваў ix упартасць.   У   артыкуле   «Сялянскае жыццё i звычаі ў Мсціслаўскім павеце» С. паказаў глыбокае веданне сялянскага жыцця i побыту: дэталёва апісаў жыллё i яго начынне, гаспадарчыя будынкі, ежу, вопратку, прылады працы, грунтоўна расказаў пра збожжавыя культуры, бульбу, ix догляд i ўборку, асаблівасці жывёлагадоўлі. Падрабязна апісаў сялянскую сямейную абраднасць — вяселле, радзіны, хрэсьбіны, пахаванне, памінкі, прывёў фальклорныя тэксты. У апошнія гады працаваў над складаннем маларускага слоўніка (праца засталася ў рукапісе). У маладосці С. пісаў вершы, аповесці, камедыі. Ён быў чалавекам бескарыслівым, высока цаніў незалежнасць, з годнасцю адстойваў уласныя погляды на жыццё. Пахаваны на кудрыцкіх могілках.

 

Тв.: О хлебокошении // Земледельче­ская газ. 1848. № 51—52; Хозяйственные расчёты и ценность произведений // Там жа. № 99—100; Испорченное и поправлен­ное хозяйство // Там жа. 1849. № 8—9; Народные приметы погоды и метеорологии // Там жа. № 34; Климатология Мстислав­ского уезда Могилевской губернии // Там жа. 1850. № 65; Очерки хозяйства моего // Тр. имп. Вольного экономического ова. 1850. № 4; Хозяйство в имении Кудричи // Эконом. 1850. № 11 —18; Автобиографиче­ская записка И.И.Сердюкова // Киевская старина. 1896. № 11—12.

Літ.: Юрчанка Г. Асветнік з Кудрыч // Полымя. 1990. № 6.