СІЛІВАНОВІЧ Нікадзім

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 617 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СІЛІВАНОВІЧ Нікадзім

Юр'евіч [12(25).12.1834—1919]

 

Жывапісец, педагог. Нарадзіўся ў в. Цынцавічы Вілейскага пав. Мінскай губ. (непадалёк ад Маладзечна) у сялянскай сям'і. У 1854 скончыў Маладзечанскае павятовае 5класнае вучылішча, дзе атрымаў агульную i спецыяльную адукацыю. Першыя крокі ў выяўленчым мастацтве зрабіў у жанры партрэта. У гэтым жанры спецыялізаваўся i ў час навучання ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, куды паступіў у 1859. У 1863 атрымаў зван­ие свабоднага мастака i вярнуўся ў родную вёску. У 1864 па запрашэнні Лідскага павятовага праўлення пачаў афармляць храмы: пісаў іконы, а так­сама партрэты царкоўных i інш. дзеячаў. За работы, прадстаўленыя акадэмічнаму савету, у 1866 атрымаў званне класнага мастака 3й ступені. Захапіўшыся мазаікай i маючы намер удасканаліць майстэрства ў гэтай галіне, ён паступіў вучнем у мазаічны

 

СанктПецярбург. Ісакіеўская плошча.

 

клас Акадэміі мастацтваў, пасля паспяховага    завяршэння    якога    ў    1870 залічаны выкладчыкам гэтага класа з прысваеннем звания класнага мастака 2й   ступені.   Удасканальваючы   майстэрства ў галіне партрэта, С. паглыбляў псіхалагічную i сацыяльную характарыстыку.   Яго   партрэты   пачалі нагадваць побытавыя карціны, якія выразна паказвалі сімпатыі мастака да простата народа. У 1874 С. атрымаў званне класнага мастака 1й ступені. У пачатку   1870х  гадоў  удзельнічаў  у афармленні Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу, дзе ён сумесна з мазаістам Іванам Лавярэцкім выканаў у тэхніцы мазаікі «Тайную вячэру» для галоўнага іканастаса. За гэтую работу ў 1877 С. присвоена званне акадэміка i ён прыз­начаны старшым мастакоммазаістам. Вольныя ад працы ў Акадэміі дні С. выкарыстоўваў   для   падарожжаў   па роднай Беларусі, адкуль кожны раз прывозіў багаты матэрыял для побытавых   кампазіцый.   Творчасць   мастака развівалася ў пераходны  перыяд ад класіцызму да рэалізму, што знайшло адлюстраванне ў яго работах. Ён унёс у гісторыю беларускага жывапісу свежы дэмакратычны струмень. У Дзяржаўным  мастацкім музеі  Беларусі  i Дзяржаўным  мастацкім музеі  Літвы захоўваюцца выкананыя ім партрэты «Стары пастух», «Аўтапартрэт», «Партрэт жонкі», «Партрэт сына», «Рустэйкайтэ», «Партрэт мужчыны», «Партрэт жанчыны», «Павятовы стараста», жан­равыя кампазіцыі «У школу», «Дзеці ў двары», «Салдат i хлопчык».

 

Літ.: Дробаў Л.Н. Беларускія Macтаю XIX ст. Мн., 1971; Яго ж. Паходзіў з дзяржаўных сялян // Мастацтва Беларусь 1985. № 8.